Здароўе44

Вучоныя выявілі адзін з магчымых шляхоў запавольвання старэння

Працягласць жыцця і пачатак старэння залежаць ад нязначных змен у ДНК, якія накопліваюцца з гадамі.

Фота: Getty Images

Вучоныя з Універсітэта Этвёша Лоранда ў Венгрыі дабіліся істотнага прарыву ў разгадцы малекулярных механізмаў старэння. Пра свае поспехі яны расказалі ў International Journal of Molecular Sciences.

Даследчыкі звярнулі ўвагу на механізм змен у ДНК мітахондрый, якія часта называюць «электрастанцыямі клетак» з-за таго, што яны выпрацоўваюць энергію, неабходную для розных біяхімічных працэсаў.

Лічыцца, што мітахондрыі некалі былі асобнымі арганізмамі, якіх у працэсе эвалюцыі паглынуў продак сучасных клетак. Яны захавалі сваю ДНК, якая адрозніваецца ад ДНК ядра клеткі, што дазваляе ім сінтэзаваць некаторыя са сваіх бялкоў самастойна.

Мітахандрыяльная ДНК адыгрывае ключавую ролю ў развіцці і жыцці арганізма і перадаецца выключна па мацярынскай лініі.

Адным з першасных механізмаў старэння на генным узроўні з'яўляюцца эпігенетычныя альтэрацыі, пры якіх адбываюцца змены ў актыўнасці генаў (клетка іх уключае ці выключае), але сама паслядоўнасць ДНК не парушаецца. Адным з механізмаў, які запускае змены актыўнасці генаў, з'яўляецца ўздзеянне знешніх малекулярных метак, якія ўстанаўліваюцца паверх ДНК.

Венгерскія вучоныя выявілі адну з такіх метак — N6-метыладэнін (6mA), які паступова назапашваецца ў ДНК мітахондрый па меры старэння арганізму. Гэты працэс назіраецца ў розных відаў, уключаючы нематоду Caenorhabditis elegans, пладовую муху Drosophila melanogaster і сабак, што дазваляе дапусціць яго агульнасць для ўсіх жывёл.

Аўтары даследавання называюць гэты механізм «мітахандрыяльным эпігенетычным гадзіннікам», які цікае з рознай хуткасцю ў залежнасці ад працягласці жыцця.

Вучоныя распрацавалі спосаб вымярэння 6mA у ДНК мітахондрый і правялі даследаванне над круглымі чарвякамі C. elegans.

Дзякуючы геннай інжынерыі ў чарвякоў атрымалася зменшыць удвая хуткасць накаплення N6-метыладэніну. У выніку іх працягласць жыцця павялічылася ў два разы. Цікава, што тыя ж ферменты, якія кантралююць назапашванне 6мА ў мітахандрыяльнай ДНК, удзельнічаюць і ў мадыфікацыі ДНК ядра.

Па словах аўтараў, вынікі іх даследавання адкрываюць новыя магчымасці для разумення і патэнцыйнага ўмяшання ў працэс старэння.

Акрамя гэтага, новы метад вызначэння 6mA у ДНК мітахондрый пракладае шлях да будучых даследаванняў таго, як фактары навакольнага асяроддзя, дыета, фізічная актыўнасць, фармакалагічныя ўмяшальніцтвы ўплываюць на хуткасць накаплення N6-метыладэніну.

Гэта ў выніку дазволіць распрацаваць новыя стратэгіі садзейнічання больш здароваму старэнню і патэнцыйнаму павелічэнню працягласці жыцця.

Каментары4

  • Патолагаанатам
    10.09.2024
    Не кажыце пра гэта лукашэску і путлеру. Хай здохнуць.
  • Мёртвая галава
    11.09.2024
    Патолагаанатам, і што? нешта зменіцца, калі яны здохнуць? Калі, раптам, лука заўтра здохне, то гэта будзе супер фэйл апазіцыі, бо акрамя каб выдаць нейкі каментарый, яны нічога ня змогуць зрабіць -- у іх няма ні рэсурсаў ні людзей якія б маглі вырваць уладу ў лукашыстаў падчас нестабільнасці, бо не тым займаюцца...
  • Павал
    11.09.2024
    Мёртвая галава , паважаны чалавеча, нарэшце годны каментар, ужо які год спрабую давесьці, што здрайцы та грантацмокі нават выгляд не робяць, быццам спрабуюць штосьці карыснае выканаць. Дарэчы, мой плюс на ваш каментар, як ужо стала класікай на НН, проста прапаў)

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →