Свет22

Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце

ЗША, Еўрасаюз, Вялікабрытанія і іншыя краіны падпісалі глабальную дамову аб бяспецы штучнага інтэлекту. Дамова распрацаваная Радай Еўропы. Рамачная канвенцыя была адкрытая для падпісання ў Вільні, піша Devby.io.

Гэта першая ў свеце міжнародная юрыдычна абавязковая дамова, якая закліканая гарантаваць, што выкарыстанне сістэм штучнага інтэлекту будзе сумяшчальнае з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам права.

Дакумент забяспечыць прававую базу, якая ахоплівае ўвесь жыццёвы цыкл ШІ-сістэм, а таксама будзе спрыяць развіццю інавацый і дапаможа кіраваць патэнцыяльнымі рызыкамі, звязанымі са штучным інтэлектам.

Акрамя згаданых краін, дамову падпісалі Андора, Грузія, Ісландыя, Нарвегія, Малдова, Сан-Марына і Ізраіль. У далейшым далучыцца да яе зможа любая краіна.

Дамова ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля яе ратыфікацыі пяццю падпісантамі, уключаючы як мінімум тры краіны — сяброўкі Рады Еўропы.

Каментары2

  • Во ента я панімаю
    09.09.2024
    Ціпер Neo должэн прайсці сертыфікацыю іначэ Matrix закрыюць агенты Smith ды Brown)) так сказаць вэлкам за ліцэнзіяй
  • Acab
    10.09.2024
    Канешне не спрыяць, а перашкаджаць ён будзе. Спроба намэнклятуры падпарадкаваць і прысабечыць тэхналёгію.
    Адпаведна штучны розум разьвівацьвецца там, дзе не падпісаная лужыская дамова

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →