Паўднёвая Карэя пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і Расію
Пра пашырэнне спісу Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі папярэджвала яшчэ 28 чэрвеня. А ў сілу змены ўступілі 9 верасня.
У пералік дадалі 243 пазіцыі, сярод якіх металарэзныя станкі, розныя дэталі машын, часткі аптычнага абсталявання, а таксама датчыкі, «якія з высокай верагоднасцю будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах».
Экспарт прадукцыі са спісу забаронены, аднак ёсць выключэнні. У выпадку кантрактаў, заключаных да ўвядзення экспартнага кантролю, або пастаўках паўднёвакарэйскім даччыным кампаніям магчымае разавае ліцэнзаванне.
Каментары