Літаратура11

Другое выданне «Іліяды» па-беларуску выйшла ў Польшчы

У выдавецтве Polackija Labirynty, якое цяпер выпускае беларускія кнігі ў Польшчы, выйшла другое выданне поўнага перакладу эпічнай паэмы Гамера «Іліяда». Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які здзейсніў пераклад за 128 дзён, перагледзеў і паправіў тэкст, удакладніў каментары, піша bellit.info.

Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда», стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней, стаў здабыткам не толькі прыгожага пісьменства Старажытнай Грэцыі.

Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моў свету, твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы XIII і XII ст. да н. э.

Першае выданне ў двух тамах пабачыла свет у менскім выдавецтве «Энцыклапедыкс» у красавіку і чэрвені 2024 года. Цяпер поўны тэкст «Іліяды» разам з каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі, спісам дадатковых крыніц, звярстаны ў адну кнігу з цвёрдай вокладкай.

Цяпер кнігу можна купіць праз Allegro.pl па адмысловай цане. У кастрычніку кошт павысіцца, а масавы продаж пачнецца на фестывалі PRADMOVA.

Каментары1

  • Мх
    19.09.2024
    І чамусці ніякіх тэхнічных праблем на назіралася, і польскі персанал знайшоўся. Дзіва-дзіўнае!

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне25

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў2

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

Вальфовіч расказаў пра стварэнне ў Беларусі «добраахвотніцкіх атрадаў»5

Міліцыя занялася дачнікамі, якія змагаюцца за захаванне возера пад Гомелем3

У Расіі ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў» унеслі двух 14-гадовых падлеткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне25

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →