У Расіі пажаніліся праваслаўны бізнэсовец і дзіцячая амбудсменка. Ён спонсар «Рускай вясны», на яе выдалі міжнародны ордар
У адным з падмаскоўных катэджных пасёлкаў 8 верасня прайшло вяселле ўпаўнаважанай па правах дзіцяці пры прэзідэнце Расіі Марыі Львовай-Бяловай і заснавальніка тэлеканала «Царград» Канстанціна Малафеева, піша «Медуза».
Чуткі пра сувязь Малафеева і Львовай-Бяловай з'явіліся ў пачатку 2024 года, калі яны разам прыйшлі на хрэсны ход у Екацярынбургу.
Пра развод Малафеева з папярэдняй жонкай стала вядома ў 2023 годзе, але пра скасаванне шлюбу Львовай-Бяловай і святара Паўла Кагельманава (яны выхоўвалі 10 дзяцей — пяць прыёмных і пяць крэўных) не абвяшчалася.
На вяселлі выступалі Дзіма Білан, Грыгорый Лепс, Валерыя і Леанід Агуцін. Білана папрасілі прыбраць з праграмы выступу некалькі песень. Звяртае ўвагу выступ Леаніда Агуціна, адзначаючы, што спявак выказваўся супраць вайны, з-за чаго ў яго адмянялі канцэрты.
Канстанцін Малафееў з 2014 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Еўрасаюза з-за абвінавачванняў у фінансаванні самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну падкантрольныя Малафееву СМІ сталі аднымі з галоўных распаўсюджвальнікаў расейскай прапаганды.
Каментары