Вайна55

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч даў ацэнку падзеям у Курскай вобласці і сітуацыі на паўднёвай мяжы краіны.

Alexander Volfovich Аляксандр Вальфовіч Александр Вольфовіч
Аляксандр Вальфовіч. Скрын відэа: ont_by / YouTube

У інтэрв'ю АНТ Аляксандра Вальфовіча папрасілі даць ацэнку аперацыі УСУ ў Курскай вобласці.

«Нічога там новага няма», —

заявіў ён і патлумачыў:

«Гэта канцэнтрацыя сіл на пэўным напрамку, дасягненне аператыўнай нечаканасці, прарыў дзяржаўнай мяжы, у прыватнасці абароны, пашырэнне ў бок флангаў, захоп тэрыторыі і вядзенне баявых дзеянняў непазіцыйнага характару, манеўраных баявых дзеянняў (у гэтым у тым ліку і складанасць) разрозненымі невялікімі групіроўкамі сіл і сродкаў, вядзенне дыверсійна-разведвальных дзеянняў. У чым і складанасць прадухілення такіх сітуацый, канфліктаў».

Далей Вальфовіч перайшоў да паўтарэння вядомых ілжывых прапагандысцкіх трактовак дзеянняў Украіны, сцвярджаючы, што яна «пры вядзенне баявых дзеянняў у ходзе ўсёй «спецыяльнай ваеннай аперацыі» парушае ўсе прававыя гуманітарныя нормы вядзення вайны», «разглядае сапраўдныя нацысцкія метады вядзення вайны». А Захад, маўляў, «заплюшчвае на гэта вочы».

Таму, па словах Вальфовіча, абсалютна апраўдана ўзмацненне паўднёвага аперацыйнага напрамку Беларусі.

«Былі створаныя разнародныя групоўкі сілаў і сродкаў, выведзеныя ў паўднёвыя раёны нашай краіны для прыкрыцця аператыўных кірункаў (гомельскага, мазырскага), для ўзмацнення выканання задач органамі памежнай службы.».

Усе папрокі на наш адрас, што мы стварылі групоўкі для таго, каб пачаць наступ на поўдні на тэрыторыю Украіны, можа выклікаць толькі лёгкую ўсмешку».

Як тлумачыць Вальфовіч, «украінцы, заходнікі гавораць пра тое, што мы вывелі чатыры з невялікім тысячы вайскоўцаў. Яна ў разы меншая за тую групіроўку, што знаходзіцца на сумежнай тэрыторыі Украіны.

Сёння (не толькі сёння, за апошнія два гады) на тэрыторыі Украіны побач з нашымі межамі знаходзіцца групоўка ўзброеных сіл іншых ваенізаваных структур Украіны каля 14 тысяч вайскоўцаў.

Таму тая групоўка, якая выведзеная сёння да дзяржаўнай мяжы, характарызуючы мовай вайскоўцаў, проста смешна казаць, што яна пагражае бяспецы Украіны».

Каментары5

  • Лучше молчать, чем смердеть
    08.09.2024
    Вольфович смердит смрадом русского мира, как и положено лакею и х....лую, при скотном дворе лукашенко....
    Они не знают, что гворить.
    Ведь каждый, божий день, приходится сбивать российские шахеды, которые падают на головы гомельчан и головы жителей Гомельской области.
    А про нарушение международного права и прав человека,лакею и х...лую вольфовичу, лучше бы помолчать.
    Все помнят зольдат вольфовича и лукашенко, на улицах городов и сёл Беларуси 2020 года, избивающих, без разбору, стариков, инвалидов, женщин, подростков, которые были безоружными, но стояли за Правду и Справедливость. А в 2022, его зольдаты и зольдаты лукашенко, обеспечивали вероломное нападение войск русского мира России с территории Беларуси на Украину, а затем 3 месячные обстрелы Украины с территории Беларуси.
  • Выпівае эцілавы спірт
    08.09.2024
    Мае псыхічныя праблемы. Бачна па вачах.
    Ябацькі, вы не тым дупы прадалі. Пойдзеце мясам на рускую вайну і Вальфовіч не выратуе.
  • Сабакам сабачая
    08.09.2024
    Пад суд швалёнышаў масквы, уцягнуўшых краiну ў вайну ў 2022 годзе.

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?1

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе3

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

Калі вы ведаеце нешта пра новую серыю затрыманняў у Мінскай вобласці, напішыце, калі ласка, рэдактару «Нашай Нівы»

Тэхналагічны прарыў SpaceX: ракета-носьбіт вярнулася на стартавы комплекс6

Міграцыйная служба Нарвегіі адмовілася выдаваць праязны дакумент іншаземца траім студэнтам з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?1

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?

Галоўнае
Усе навіны →