Свет66

Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў

Пра смерць ва ўзросце 82 гады вядомага расійскага тэлевядучага, шматгадовага вядоўцу Клуба вясёлых і знаходлівых Аляксандра Маслякова паведамілі ў сацсетках КВЗ. Ён хварэў на рак лёгкіх.

Тэлевядучы Аляксандр Маслякоў нарадзіўся 24 лістапада 1941 года ў Свярдлоўску. На тэлебачанне ён трапіў, будучы студэнтам Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту — з 1964 года ён працаваў у галоўнай рэдакцыі праграм для моладзі.

Тады Клуб вясёлых і знаходлівых толькі пачаў выходзіць, і ягоны першы вядоўца Альберт Аксельрод, сыходзячы з праграмы, парэкамендаваў Аляксандра на сваё месца.

Пасля таго Маслякоў быў нязменным вядучым КВЗ да 1971 года, калі рашэннем Кіраўніка Дзяржтэлерадыё СССР папулярную праграму закрылі. У 1986 годзе КВЗ адрадзіўся, і на ролю вядучага зноў паклікалі Маслякова. З часам ён стаў рэжысёрам і кіраўніком праграмы, а затым прэзідэнтам творчага аб'яднання «АМіК», якое вырабляе гэтае забаўляльнае шоу.

У 1970-я ён вёў таксама папулярныя праграмы для моладзі «Алё, мы шукаем таленты!», «А ну, дзяўчаты!», «А ну, хлопцы!», «Адрасы маладых» і іншыя. 

Каментары6

  • Янка
    08.09.2024
    Алекс, прыкладна тое ж скажуць і пра яшчэ аднаго дыназаўра-канфаоміста - Якубовіча. Бо час "Поля чудес" скончыўся прынамсі чвэрць стагоддзя таму. І толькі праз татальную дэградацыю расейскай адукацыі часоў пуцінізму гэта шоў існуе і дагэтуль. Бо дае малаадукаванаму расейскаму плебсу адчуць сабе інтэлектуаламі. Тое ж самае магчыма казаць і пра КВН, які спрабуе рабіць нешта смехападобнае ва ўмовах цэнзуры. Атрымліваецца так сабе, але ж гарантавана напаўняе кішэню клана Масляковых.
  • Жора
    08.09.2024
    [Выдалена. - Рэд.] КВЗ - каланіяльная спадчына, а яшчэ і інструмент прапаганды, дзе жарты праходзяць цэнзуру, расейскае выстаўляецца ў добрым ці нейтральным свеце, а еўрапейскае і амерыканскае - дрэнным. Чым хутчэй усё гэта адамрэ, тым лепей.
  • Карабас Барабас забаўляе рускі ваенны карабель
    08.09.2024
    Жыццяпіс няпоўны, не хапае пра ролю КВЗ у расейскай прапагандзе і зрошчванні яго з крамлёўскім рэжымам, пра цэнзуру. Пасля песенек пра "просто вернули полуостров" закінуў глядзець гэтае шапіто. А разумныя людзі кінулі яшчэ пасля жартаў пра гальштук Саакашвілі, а мо й раней.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →