Свет77

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер

Z-блогер з больш за 300 000 падпісантамі «Трынаццаты» (Ягор Гузенка) запісаў тры відэазвароты ў сваім тэлеграм-канале, у якіх рэзка выказаўся ў дачыненні да Крамля і цяперашняй расійскай улады, а таксама ўскосна пра Пуціна, піша Astra.

Скрыншот з відэа

«Калі б 10 гадоў таму адзін дзядуля не абасраўся і пайшоў бы, як гаворыцца, па-чэснаму на*уй, а не ў ціхую 10 гадоў таму, то ўсёй бы гэтай ху*ні не было б, а цяпер вы нас саджаеце і забіваеце», — сказаў у сваім відэазвароце «Трынаццаты».

Ён дадаў, што

«ўсё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі. Усё, кропка».

Паводле «Трынаццатага», улады прыбіраюць нязручных, саджаючы па турмах, у тым ліку Ігара Стралкова (Гіркіна). Гузенка кажа, што здраднікі захапілі краіну, а казаць гэта яму не страшна, таму што ўвесь народ пасадзіць немагчыма.

Нягледзячы на гэта, каманда блогера выдаліла запісы і апублікавала галасавое паведамленне, у якім патлумачыла эмацыйнасць Гузенкі ягонай «народнасцю» і што ён «чалавек-бура і эмоцыя».

«Давайце будзем аб'ектыўныя — хто з нас, седзячы на кухні з сям'ёй, не нагаварыў такога, што можа дыскрэдытаваць каго-небудзь наогул», — заявіла адміністрацыя канала, адзначыўшы, што Гузенка пазней можа выказацца інакш.

Ягор Гузенка ваяваў на Данбасе з 2014 года, а таксама ў 2019-м у Сірыі. Да моманту пачатку вайны ва Украіне быў пад хатнім арыштам за тое, што стрэліў мужчыну ў твар светлашумавым патронам з аэразольнага пісталета «Піянер», а пазней за выкарыстанне светлашумавых у паветра.

6 сакавіка 2022 года ён зрэзаў электронны бранзалет, з дапамогай якога яго магла адсачыць Федэральная служба выканання пакаранняў, дамовіўся праз знаёмых у «ДНР», што прыедзе да іх, і збег на вайну з Украінай. 

З тых часоў ён спрабуе афіцыйна адправіцца ваяваць ад Мінабароны РФ, але яму ў гэтым адмаўляюць праз крымінальную справу.

Каментары7

  • Антось
    08.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лапата
    08.09.2024
    Нічэво, швабрай яго вылекуюць
  • жорык
    08.09.2024
    Капец яму, Пу такога не выбачае.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →