Вайна33

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу

Украіна распрацавала высокадакладную бомбу, якая можа стаць «ключавой зброяй» для ўдараў па расійскіх вайсковых аб'ектах, паведамляе Forbes. Прататып снарада трапіў на відэа, знятае нядаўна экіпажам украінскага знішчальніка падчас выпрабаванняў.

Скрыншот: VIDEO MILITARNYI NEWS / Youtube

Паводле звестак выдання, бомба абсталяваная ракетным паскаральнікам, высоўнымі крыламі і GPS-сістэмай, а далёкасць яе палёту можа дасягаць прыкладна 65 кіламетраў.

Калі Украіна наладзіць серыйную вытворчасць гэтых бомбаў, яна зможа наносіць удары па тэрыторыі Расіі з той жа частатой, з якой УС РФ абстрэльваюць Украіну аналагічнымі снарадамі, адзначае Forbes.

Новая бомба папоўніць пералік вырабленых ва Украіне боепрыпасаў, такіх як крылатая ракета «Няптун», дрон-ракета «Паляніца» і мноства дальнабойных ударных беспілотнікаў.

На фоне абмежаваных паставак зброі ад Захаду і забаронаў на яго выкарыстанне ў глыбіні расійскай тэрыторыі Украіна актыўна развівае вытворчасць уласных снарадаў. Так, 24 жніўня УСУ паспяхова выпрабавалі дальнабойную ракету-дрон «Паляніца» з далёкасцю палёту 700 кіламетраў. Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў, што гэтую ракету плануецца выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі.

Каментары3

  • Бакланаў
    08.09.2024
    Хутчэй бы ўжо накляпалі гэтых ракет ды знішчылі акупанцкую сволач.
  • Имя
    08.09.2024
    Надеюсь что Украина будет выпускать такие бомбы тысячами, чтобы бомбить российских оккупантов, российскую территорию, чтобы они почувствовали что такое война и вкусили все то, что сами же россияне и посеяли.
  • 107%
    08.09.2024
    пляну выдавацьмуць, не сумнявайцеся, дзяржаўная справа

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →