Грамадства77

Вандалы знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах»

Невядомыя знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах» недалёка ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне. Пра гэта распавёў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў са спасылкай на сяброў ініцыятыўнай групы, заўважыў reformby.org.

Усе фота: Хайсы — віцебскія Курапаты / Facebook

Паводле слоў Дзяржаўцава, знішчаны ўсе 8 металічных паказальнікаў, якія вялі да магіл ахвяр камуністычнага тэрору, «рэшткі якіх былі раскапаны пошукавікамі 52-га пошукавага батальёна, а затым чыноўнікі загадалі пахаваць 172 чалавекі ў брацкай магіле каля станцыі Лосвіда пад выглядам» ахвяраў нацыстаў.

Акрамя таго, знішчаны 26 крыжоў разам з таблічкамі, якія расказвалі пра расстрэлы ў часе сталінскага тэрору.

Дзяржаўцаў адзначае, што металічныя рамкі ад стэндаў і таблічак пры гэтым засталіся цэлымі, а самі стэнды з пластыка разбіты і зніклі.

Дзяржаўцаў таксама расказаў, што ў той дзень пасля агляду месцаў расстрэлаў сябры прыйшлі да мемарыяла з трыма крыжамі і заняліся праполкай пустазелля.

Тым часам да аднаго з іх падышлі мужчына і жанчына і спыталі, што што ён тут робіць і хто яго сюды паслаў. Мужчына сфатаграфаваў яго на тэлефон, пасля чаго са спадарожніцай пайшлі ў бок вёскі.

Прыкладна праз паўгадзіны валанцёры пачулі гук машыны, якая пад'ехала і спынілася каля мемарыяла, і з гучнагаварыцеляў людзі пачалі крычаць, каб тыя выходзілі з лесу. Гучалі пагрозы, што ў адваротным выпадку яны пойдуць шукаць іх і, калі знойдуць, то «мала не здасца».

«Сябры схаваліся ў лесе, і вядома з лесу не выйшлі, але адзін сябра сфатаграфаваў машыну здалёк, на фота не вельмі бачна марку, але гэта не важна, галоўнае, што, мабыць, па сігнале гэтых мужчыны і жанчыны сілавікі прыехалі затрымаць і пакараць сяброў ініцыятывы «Хайсы», — мяркуе ён.

Хайсы называюць «Віцебскімі Курапатамі». У 2015 годзе на гэтым месцы знайшлі парэшткі людзей, расстраляных у гэтай мясцовасці ў 1937-1938 гадах. Актывісты стварылі тут мемарыял памяці, устанавілі некалькі крыжоў і інфармацыйны стэнд.

Каментары7

  • Ёсік
    08.09.2024
    Нічога сьвятога, хай вас напаткае лёс Сурвілы.
  • Нестандартный вариант
    08.09.2024
    Как бы не хотелось подонкам вычеркнуть правду про их мясников-дедов, эти факты никогда не исчезнут. Мы вас ненавидим, не забывайте от этом никогда. И ждём первой же возможности.
  • Человек
    08.09.2024
    Так, а у нас сейчас социализм и плановая экономика? Нет? Ну так и не нужно ерунды городить.

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»8

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы4

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»8

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →