Свет

Кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі папрасіў прытулку ў Іспаніі і з'ехаў з краіны

75-гадовы Эдмунда Гансалес, галоўны супернік Нікаласа Мадура на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, накіроўваецца ў Мадрыд на іспанскім вайсковым самалёце. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс. Адвакат Гансалеса пацвердзіў гэтую інфармацыю, піша BBC.

Лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада і кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі Эдмунда Гансалес звяртаюцца да прыхільнікаў, 30 ліпеня 2024 г. Фота: AP Photo / Cristian Hernandez

Раней віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес напісала ў сацсетцы X, што Гансалес папрасіў палітычнага прытулку ў Іспаніі. «Грамадзянін Эдмунда Гансалес Уруція пакінуў краіну пасля таго, як папрасіў прытулку ў пасольстве Іспаніі ў Каракасе некалькі дзён таму».

Віцэ-прэзідэнт дадала, што ўлады Венесуэла не сталі перашкаджаць апазіцыйнаму лідару дзеля «спакою і палітычнага прымірэння ў краіне».

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. 29 ліпеня Нацыянальная выбарчая рада Венесуэлы абвясціла, што прэзідэнцкія выбары ў краіне выйграў дзейны кіраўнік краіны Нікалас Мадура з 51,2% галасоў. Кандыдат ад апазіцыі, 74-гадовы Эдмунда Гансалес, атрымаў, паводле падлікаў рады, 44,2% галасоў.

Апазіцыя з вынікамі не пагадзілася. Сабраныя ёй даныя паказалі, што Гансалес выйграў амаль 38 працэнтных пунктаў, набраўшы 7,3 мільёна галасоў супраць 3,3 мільёна галасоў у Мадура.

Апазіцыя заявіла пра маштабныя фальсіфікацыі, на вуліцах пачаліся акцыі пратэсту. У выніку сутыкнення загінулі 27 чалавек, больш за 2 тыс. былі арыштаваныя.

Ордар на арышт быў выпісаны таксама на кандыдата ад аб'яднанай апазіцыі, які цягам апошняга месяца хаваўся ад паліцыі. 

2 жніўня ЗША выпусцілі заяву, у якім назвалі Эдмунда Гансалеса законным пераможцам выбараў. У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадура прэзідэнтам Венесуэлы. Сумневы ў перамозе Мадура выказалі і лідары Бразіліі, Мексікі і Калумбіі.

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →