Нерухомасць

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

Больш за год таму ў Брэсце разгортваліся сур'ёзныя «нерухомыя» баталіі. На аўкцыён трапіў па-сапраўднаму шыкоўны ўчастак: 4,3 га зямлі ў цэнтры горада, недалёка ад набярэжнай Мухаўца. За права набыць лот і пабудаваць на ім жылы комплекс змагаліся тры буйныя забудоўшчыкі (у тым ліку сталічны). Перамога засталася за «Палессежылбудам». Прайшло не так шмат часу, і дэвелапер прэзентаваў канцэпт будучага ЖК. Цяпер жа стала вядома, якія там прапануюцца кватэры і за які кошт, піша «Анлайнер».

Жылы комплекс, размешчаны на скрыжаванні вуліц Фаміна і Гогаля, атрымаў назву «Цэнтр». Выглядае ён па-лонданску: клінкерная цэгла ў аздабленні фасада (будзе выкарыстана некалькі відаў мура), вялікія вокны, адкрытыя тэрасы. Усяго ў квартале ўзвядуць пяць дамоў.

Уваходы ў пад'езды зробяць з узроўню зямлі. У кожным лобі (ніякіх стандартных пад'ездаў) абсталююць пакоі для захоўвання калясак. Двары ўпрыгожаць малымі архітэктурнымі формамі. Першыя паверхі дамоў адведзены пад камерцыйныя прасторы. Арандатараў абяцаюць падбіраць так, каб забяспечыць жыхароў мікрараёна ўсімі неабходнымі таварамі і паслугамі. Увогуле, у квартале будуць і свае булачныя, і пункты выдачы заказаў.

Вялікую ўвагу надалі дзіцячай гульнявой пляцоўцы. Яе называюць адным з ключавых элементаў архітэктуры другога плана. Забудоўшчык адышоў ад стандартнага пластыка ў бок арыгінальных экалагічных канструкцый.

«Гэты праект унікальны. Жылы комплекс знаходзіцца ў пешай даступнасці ад галоўных гарадскіх славутасцяў, у тым ліку ў 10 хвілінах хады ад Брэсцкай крэпасці. Галоўная алея злучае дзве важныя лакацыі горада-набярэжную і парк культуры і адпачынку. Мы ўладкуем на ёй унікальную зону з камерцыйнымі памяшканнямі і зонамі адпачынку. Таксама старанна прадуманы і кватэры — з прасторнымі пакоямі, высокімі столямі і маляўнічымі тэрасамі», — адзначаюць у «Палессежылбудзе».

Што тычыцца кватэр, то цяпер прапануюцца двухпакаёўкі і траячкі. Кватэры плошчай да 100 «квадратаў» атрымаюць столі вышынёй ад 2,7 да 3 метраў. Планіровачныя рашэнні таксама разнастайныя: з гардэробнай і каморай, з уласнай тэрасай і двума санвузламі. Прадугледжаны і кватэры з еўрапланіроўкамі, калі зоны кухні і гасцінай аб'яднаны ў адну вялікую прастору.

Кошт «квадрата» фіксаваны — 4438 рублёў (прыкладна $1385 па курсе). Ёсць растэрміноўка і «партнёрка». Першыя дамы ў жылым комплексе «Цэнтр» здадуць у сярэдзіне 2025 года.

Увесь квартал будзе будавацца яшчэ некалькі гадоў.

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх50

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →