Музыка22

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом

«Belaya Polosa» (Белая паласа) гэта зборнік з дзесяці кампазіцый, якія зусім па-іншаму раскрываюць сусветна вядомы пост-панк гурт і яго ўдзельнікаў. Папярэдні іхні альбом выйшаў ажно чатыры гады таму. 

Настальгія па няздзейсненай будучыні — так апісваюць творчасць гурта аўтары тэлеграм-канала «КЛІК», — а музыка ў новым альбоме іграе індустрыяльнымі гукамі нібы вялізны адладжаны механізм.

«Прыкладна так канструктывіст і прагрэсівіст уяўляў сабе музыку будучыні. Удары, воплескі, выбухі, чужародныя сінтэзатары — гэтым пазначалі прагрэс, мары пра светлы ідэальны свет.

Але Molchat Doma пайшлі далей і абгарнулі гэтыя звонкія і грубыя гукі машын і аналагавых сінтэзатараў летуценнымі і адчужанымі гітарамі і цяжкім вакалам Ягора Шкутко, ператварыўшы ўтопію, светлую і поўную надзеі, у вытанчаную тугу і цёмны рэйв.

Такое ўжо здаралася ў 80-х, калі Depeche Mode перавярнулі сінтэзатарныя мары гурта Kraftwerk на 180 градусаў.

Але як жа прыемна бачыць гэта праз 40 гадоў ізноў. Абноўленае, палепшанае і на найвышэйшым узроўні.

Гэта чароўная музыка адзіноты, якая абсалютна дакладна будзе граць на вялізных канцэртах і вечарынках, аб'ядноўваючы тысячы і мільёны людзей. Гэтак жа парадаксальна, як і настальгія па будучыні.

І недзе ўнутры пульсуе надзея, што свет зробіць поўны абарот вакол сваёй восі, і такой складанай, прадуманай і шматграннай музыкі стане толькі больш», — пішуць аўтара канала.

Музычны крытык Аляксандр Чарнуха дадае, што «Белая паласа» гэта новая старонка ў біяграфіі гурта. На яго думку, ад пашарпаных часам і саўнд-эфектамі папярэдніх альбомаў Molchat Doma пачалі рухацца ў бок дэталізаванага, празрыстага саўнда, у якім можна корпацца ў дэталях і працаваць з якаснымі рэферэнсамі. 

У новым альбоме Чарнуха вылучае кампазіцыю «Черные цветы» з вельмі характэрнай гатычнай лірыкай, вельмі атмасферны інструментал «Безнадежный вальс» і вяртанне да каранёў у заключным трэку «Зимняя».

Каментары2

  • Сат'яграха беларускага разліву
    07.09.2024
    У Андруся Такінданга новы альбом выйшаў нарэшце! З анімацыйнымі кліпамі ў ютубах. Усім раю.
  • Хай далей маўчаць
    12.09.2024
    Там хоць бы слова па-беларуску ёсць?

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →