Linkin Park сабраўся ў новым складзе. Вось хто стаў новай салісткай
Пасля таго, як у 2017 годзе саліст рок-гурта Чэстар Бенінгтан пакончыў з сабой ва ўзросце 41 год, Linkin Park прыпыніў канцэрты.
Цяпер яны вяртаюцца на сцэну, пра што абвесцілі падчас трансляцыі ў ютубе. Салісткай стане 38-гадовая Эмілі Армстранг з гурта Dead Sara.
Таксама далучыцца бубнач Колін Брытэн (замест Роба Бурдона).
У новым складзе будуць і Майк Шынода, Брэд Дэлсан, Джо Хан і Дэйв Фарэл, якія былі ў гурце з моманту заснавання.
Рэліз новага альбома From Zero запланаваны на 15 лістапада. Гурт ужо выпусціў адну з песен, якая ўвойдзе туды — The Emptiness Machine.
Linkin Park паедзе ў сусветнае турнэ ўвосень. Канцэрты будуць у Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Гамбургу, Багаце, Сеуле.
6 з 7 студыйных альбомаў, якія ўжо выйшлі, як мінімум адзін раз атрымалі плацінавы статус у ЗША. Першы альбом гурта Hybrid Theory, які выйшаў у 2000 годзе, стаў плацінавым 12 разоў, другі, Meteora, атрымаў гэты статус 8 разоў.
Каментары