Здароўе44

Што лепш: бегаць ці хадзіць?

Бег і хадзьба — адныя з самых даступных і папулярных формаў фізічнай актыўнасці, якія прыносяць карысць не толькі нашаму фізічнаму, але і псіхалагічнаму стану. Чаму з іх аддаць перавагу?

ходьба и бег walking and running хадзьба і бег
Фота: Freek Wolsink / pexels

Як адзначаюць спецыялісты, пры бегу і актыўнай хадзе задзейнічаныя прыкладна адныя і тыя ж мышцы. Павольны бег і хадзьба не столькі трэніруюць, колькі «разаграваюць» мышцы, забяспечваюць іх крывёй, падтрымліваюць эластычнасць. Акрамя гэтага, яны здольныя паменшыць трывожнасць і дэпрэсію.

Каб падтрымаць здароўе, СААЗ раіць займацца лёгкай актыўнасцю 150—300 хвілін у тыдзень або сярэдняй — 75—150 хвілін. Іншымі словамі, вы можаце кожны дзень хадзіць па 20—40 хвілін або бегаць па 10—20 і атрымліваць ад гэтага аднолькавыя перавагі для здароўя.

Даследаванне, праведзенае швейцарскімі навукоўцамі з удзелам 75 мужчын, паказала аднолькавую эфектыўнасць паўгадзінных прабежак 4 разы на тыдзень і падобных па часе прагулак 6 разоў на тыдзень. За шэсць месяцаў абедзве групы ўдзельнікаў аднолькава добра схуднелі і палепшылі вынослівасць.

Што робіць бег лепшым

У той жа час, калі казаць пра працягласць жыцця, то, як паказваюць некаторыя даследаванні, бег больш эфектыўны за хадзьбу.

Даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала, што ў тых, хто рэгулярна бегаў трушком, рызыка смерці на працягу наступных 15 гадоў зніжалася на 30%.

Параўнанне доўгатэрміновых даных аматараў бегу, якія жылі ў Капенгагене, з астатнім здаровым насельніцтвам, выявіла, што рэгулярныя спакойныя прабежкі павялічваюць працягласць жыцця ў мужчын на 6,2 года, а ў жанчын — на 5,6 года.

Хадзьба таксама станоўча ўплывае на працягласць жыцця. Але эфект ад яе не такі істотны. Напрыклад, аналіз даных 27,7 тысячы чалавек выявіў, што хадзьба больш за гадзіну ў дзень павялічыла чаканую працягласць жыцця на 1,3 года ў мужчын і на 1,1 — у жанчын.

У 2011 годзе даследчыкі з Тайваня выявілі, што рэгулярныя 25-хвілінныя прабежкі прыводзяць да зніжэння рызыкі смерці прыкладна на 35% на працягу наступных васьмі гадоў. Каб дасягнуць таго ж эфекту ад хадзьбы, неабходна ёй рэгулярна надаваць 105 хвілін.

Аднак у параўнанні з хадзьбой у бегу ёсць свае недахопы. Ён можа траўмаваць — асабліва суставы і звязкі.

Што абраць

Выбар паміж бегам і хадзьбой залежыць ад індывідуальных запатрабаванняў чалавека, узроўню яго фізічнай падрыхтоўкі і мэт. Калі ён ніколі не займаўся спортам ці мае медыцынскія абмежаванні, хадзьба можа быць выдатным варыянтам, бо яна менш нагружае суставы і змяншае рызыку траўмаў. Бег, з іншага боку, можа быць больш інтэнсіўным і эфектыўным для паляпшэння вынослівасці і спальвання калорый.

Для дасягнення найлепшых вынікаў спецыялісты рэкамендуюць камбінаваць хадзьбу і бег. Напрыклад, пасля пяці хвілін бегу ісці на працягу наступных пяці, а потым ізноў пераходзіць на бег. Гэта дапаможа зменшыць верагоднасць траўмаў, захоўваючы пры гэтым станоўчыя эфекты для здароўя і вынослівасці.

Перад пачаткам заняткаў такога кшталту фізічнай актыўнасцю лепш пракансультавацца з доктарам.

Каментары4

  • Юля "Супра" Гавако
    06.09.2024
    Я личу шо лепей ганяць на самакате, гэта хутка и патрабуецца менш энергии
  • Я знаю, что лучше
    07.09.2024
    Лучше лежать
  • Капустный шпрот
    07.09.2024
    С котиками

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў2

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →