Меркаванні1010

Стась Карпаў пра Кузьміча: Якія спажыўцы, такія і мастакі

Вядомы блогер Стась Карпаў у сваёй непаўторнай творчай манеры адгукнуўся ў фэйсбуку на апошні шэраг скандалаў з удзелам мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча. 

Аляксей Кузьміч падчас акцыі па раскопванні магілы мастака Вінсэнта Ван Гога ў Францыі

Што б ні рабіў Кузьміч — гэта справа ягоная. Гэта можа падабацца, можа не падабацца. Іншае пытанне, што гэта — не мастацтва. І акцыянізм — не мастацтва.

Таму што мастацтва не ствараецца пры дапамозе сілы волі. Звычайна мастацтва рэалізуецца насуперак.

Нельга вырашыць напісаць п***аты верш і напісаць. Нельга намаляваць карціну, напісаць музыку проста захацеўшы.

Затое можна прыбіць яйкі да тратуара, раскапаць магілу ці намаляваць х** на развадным мосце. Як і пайсці ў трэнажорку, як і склеіць домік з запалак ці зляпіць самы вялікі ў свеце пельмень.

Кніга рэкордаў Гінэса — найвялікшы ў свеце збор акцыянізму. Проста калі нейкі нямецкі чувак здзьмуў гарошыну на 7,5 метраў, то гэта запісалі як рэкорд, а калі б ён сказаў, што гарошына сімвалізуе сабой планету, а здзьмуванне — эрозію глебы ў раёне Сахары, то гэта быў бы акцыянізм.

Паміж лепкай вялікага пельменя і «актуалізацыяй праблемы аб'ектывацыі жанчын» — паўкрокі.

Наогул, па маіх назіраннях, праблема сучаснага мастацтва ў тым, што лянівыя творцы, якія, як ні стараліся — не маглі не ствараць, пакрысе замяніліся на валявых прыгожых людзей, якія лічаць, што аднаго жадання ствараць мастацтва — дастаткова. Асабліва калі аўдыторыя ў цэлым людзі без густу і адукацыі, якія занятыя найперш «усведамленнем сябе». Такія мастакі і такія спажыўцы — як дранікі і смятанка.

Каментары10

  • Юзік
    05.09.2024
    "Вядомы блогер"?!))) каму ён вядомы?! такім самым фрыкам, як сам?
  • Не
    05.09.2024
    Меркаваньне з'ехаўшага аўтарытэту ня мае й кропка ! Ці не ? :)))
  • Андрэйка
    06.09.2024
    Графаманства

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю17

УСУ нанеслі ўдар па абаронным хімпрадпрыемстве ў Бранскай вобласці1

Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры4

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў1

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА17

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?76

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →