Усе ахвотныя запрашаюцца ў падарожжа, каб, вандруючы па святых месцах Еўропы, адправіцца ў пошукі саміх сябе ў прасторах часу і праз гэта зрабіць яшчэ адзін крок на бясконцым шляху да сваёй сутнасці.
Заахвочваем здзяйсняць гэтыя падарожжы менавіта з намі ў атмасферы хрысціянскай адкрытасці на іншага чалавека і навакольнага свету, наведваючы Рым, Вену, Фаціму, Чэнстахову, Люрд і іншыя святыя месцы.
Наследуючы мудрасць нашых продкаў, прапануем падарожнічаць і ўзносіць малітвы да Бога, як гэтаму навучаў у Малой Падарожнай Кніжцы выдатны сын нашай зямлі Францыск Скарына. Гэтая кніга змяшчала і малітвы, створаныя самім першадрукаром.
Малітва робіць падарожжа пілігрымкай і дапамагае дасягаць яе галоўнай мэты — станавіцца бліжэй да Бога.
Падрабязная інфармацыя на сайце piligrymka.by.
Арганізатар: каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок.
Каментары