Грамадства99

За дапамогу палітвязням і «заклікі да санкцыяў» судзяць былую работніцу Нацыянальнай бібліятэкі

Айцішніцу Ксенію Сушу затрымалі падчас аблавы на людзей, якія дапамагалі палітвязням. Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.

Ксенія Суша, фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Ксеніі Сушы 41 год. Яна ў 2007 годзе скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Падчас вучобы працавала навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя». У 2005 прыйшла ў Нацыянальную бібліятэку і адпрацавала там да лістапада 2021 года. Пасля перайшла ў IT і два гады да затрымання была тэсціроўшчыцай у IDT, вялікай міжнароднай IT-кампаніі з філіяламі ў больш чым 20 краінах.

У Ксеніі ёсць муж, непаўналетнія дачка і сын.

Ксенію Сушу затрымалі 23 ці 24 студзеня 2024 года. Яе пачалі судзіць 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Ксеніі пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі. 

Судзіць яе Святлана Чарапанава. Гэта ўдарніца палітычных прысудаў, якой мы прысвячалі асобны артыкул.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Вынік працы Вадзіма Гігна дырэктарам Нац.Бібліятэкі
    04.09.2024
    Працяг: ВАКАНСІІ, Нацыянальныя бібліятэка Беларусі:

    Главный библиограф в отдел индексирования документов и авторитетного контроля

    Главный библиограф в отдел библиографической обработки документов

    Главный библиограф в отдел справочно-информационного обслуживания

    Главный библиограф в отдел формирования электронной библиотеки

    Главный библиотекарь в издательский отдел

    Главный библиотекарь в отдел книгохранения

    Главный библиотекарь в отдел хранения специализированных фондов

    Заведующий научно-исследовательским отделом библиотековедения

    Заведующий отделом автоматизированной системы управления технологическими процессами

    Заведующий отделом библиотечно-информационных технологий

    Заведующий отделом корпоративного взаимодействия

    Заведующий отделом обслуживания специализированными фондами

    Заведующий сектором в научно-исследовательский отдел библиотековедения

    Заведующий сектором межбиблиотечного абонемента

    Заведующий сектором индивидуального абонемента в отдел библиотечного обслуживания

    Заведующий сектором продвижения электронных информационных ресурсов

    Заведующий сектором информационной поддержки интернет-портала

    Реставратор архивных и библиотечных материалов

    І ГЭТАК ДАЛЕЙ.
    !! УСЯГО: 72 ВАКАНСІІ. !!
  • Вынік працы Вадзіма Гігна дырэктарам Нац.Бібліятэкі
    04.09.2024
    З усіх 72 вакансіі Нацыянальнай Бібліятэкі пад кіраўніцтвам В.Ф.Гігіна - адна вакансія, якая не патрабуе спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Вакансія прыбіральшчыцы - 1 штука.
    Прыбіральшчыц хапае ў галоўнай бібліятэцы краіны.
  • гігін out!
    04.09.2024
    Вынік працы Вадзіма Гігна дырэктарам Нац.Бібліятэкі, красамоўныя лічбы, дзякуй.
    У іерархіі рускамірскіх гігіных прыбіральшчыца будзе вышэй за бібліятэкара ці бібліёграфа, бо апошнія не патрэбныя, каб знесці забароненыя кнігі ў спецхран ці на вогнішча, а са складаннем індэксаў "шкоднай" літаратуры спраўляюцца гэбнюкі.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →