Аўто

Купля аўто з Кітая на замову — рэальная магчымасць зэканоміць або пустая трата часу?

Пасля таго як перагон у Беларусь аўто з Еўропы і ЗША ўскладніўся праз шматлікая абмежаванні, некаторыя гульцы рынку пашырылі геаграфію закупак і пачалі прапаноўваць набываць на замову аўтамабілі з Кітая. Пацікавіліся, як адбываецца гэты працэс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кампаній, якія аказваюць паслугі па куплі аўто з Кітая, хапае. Часцей за ўсё гэта тыя самыя фірмы-пасярэднікі, якія раней дапамагалі купляць на замову машыны з Еўропы або ЗША.

Колькі каштуе?

Цэны на пасярэдніцкія паслугі па куплі аўто з Кітая вагаюцца ад 700 да 2000 рублёў. 

Але арыентавацца варта не на кошт паслугі, а на фінальную суму, у якую абыходзіцца абраны вамі аўтамабіль. Выніковы кошт таго самага аўто, набытага праз пасрэдніка, які ацэньвае свае паслугі ў 700 рублёў, лёгка можа аказацца большым, чым у кампаніі, якая возьме 2000 рублёў. 

І калі з машынамі, якія прадаюцца ў Еўропе ці ЗША, папрасіць зрабіць дакладны разлік не складае праблем, то з Кітаем такое можа не спрацаваць. Кітайскіх сайтаў, кшталту Mobile.de, на якіх можна адшукаць аўто і на канкрэтным прыкладзе папрасіць зрабіць папярэднюю калькуляцыю, няма. Ці прынамсі беларускія кампаніі імі не дзеляцца, бо менеджары дасылаюць толькі фоты аўто з апісаннем і выніковым коштам у Мінску.

З якіх этапаў складаецца купля аўто?

Першае, што трэба зрабіць, — вызначыцца з пасрэднікам, заключыць з ім дамову (часцей за ўсё «на аказанне інфармацыйных паслуг»). У залежнасці ад кампаніі для куплі аўто ў Кітаі трэба пакінуць дэпазіт, які гарантуе, што вы настроены сур'ёзна і пасля выбару аўто дакладна разлічыцеся за яго. 

Сума дэпазіту можа быць розная — ад 480 да 1000 даляраў, або 10% ад кошту аўто.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пасля таго, як кліент вызначыцца з выбарам, на яго імя рыхтуюць інвойс. Аплату за аўто пераводзяць непасрэдна на рахунак кітайскай фірмы, з якой супрацоўнічае беларускі пасрэднік. Па словах кансультантаў, з Беларусі ў Кітай перавод ідзе ад трох дзён да тыдня.

За дастаўку таксама трэба аплачваць праз перавод. Дастаўка аўто каштуе 2500-3000 даляраў. Возяць машыны з Кітая ў Беларусь цяпер часцей за ўсё аўтавозамі.

Што па тэрмінах?

Як і з цэнамі на паслугі, заяўленыя ў рэкламе тэрміны дастаўкі аўто ў розных фірм адрозніваюцца. Самыя хуткія пасрэднікі ў рэкламе называюць тэрміны 3-4 тыдні. Але з аповедаў людзей, якія ўжо сутыкаліся з купляй аўто з Кітая на замову, раней за паўтара месяца нікому машыну не дастаўлялі. Большасць пасрэднікаў называе тэрмін 1,5-2 месяцы, але ў прыватных размовах прызнаюцца, што лепей закладаць на ўсё пра ўсё месяцы тры ад таго моманту, як вы заплацілі за аўто праз беларускі банк.

Якія аўто выгадна везці з Кітая?

Натуральна, што з Кітая выгадна прывозіць машыны кітайскай вытворчасці. Прычым гэта не абавязкова мусіць быць аўтамабіль мясцовага брэнду. У Кітаі таксама вырабляюць Tesla, некаторыя мадэлі BMW, Mercedes-Benz і іншых сусветных вытворцаў. Большасць з такіх аўто складаюць электрамабілі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

З Кітая ў Беларусь у асноўным вязуць новыя электрамабілі кітайскіх брэндаў, але сустракаюцца і бэушныя машыны, у тым ліку з традыцыйнымі рухавікамі.

Прычым падобным чынам да нас трапляюць і аўтамабілі маркі Geely. Вязуць як мадэлі, якія афіцыйна прадаюцца на нашым рынку (хоць і пад іншымі назвамі), так і тыя, што ёсць толькі на кітайскім.

Але за эканомію ў некалькі тысяч даляраў, якая мусіць атрымацца пры куплі аўто на замову, давядзецца плаціць. Нават новыя машыны, якія вы такім чынам купіце ў Кітаі, губляюць гарантыю. 

То-бок атрымліваецца, што ўмоўны Geely з Кітая можа абысціся крыху танней за машыну беларускай вытворчасці, але гарантыі на такое аўто няма.

Ці карыстаецца кітайскі кірунак вялікім попытам?

Выглядае, што не вельмі. Машын, прывезеных з Кітая фізічнымі асобамі, не шмат. Асабліва, калі параўноўваць іх колькасць з імпартам з Еўрасаюза і ЗША.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Менеджары некаторых кампаній падчас кансультацый пацвярджаюць, што Кітай займае не больш за 5-10% ад агульнага аб'ёму замоў. Маўляў, набываць бітыя аўто са Штатаў пры падобных тэрмінах дастаўкі ўсё адно выгадней, дый камплектацыя ў машынах з Амерыкі, як правіла, лепшая, чым у аналагічных аўто з Кітая. 

Падобна, што адсутнасць гарантыі і працяглы час чакання не вельмі прывабліваюць пакупнікоў аўто з Кітая на замову. 

Паралельна з гэтым у Беларусі продажы новых аўто кітайскіх брэндаў растуць. На рынак прыходзяць новыя брэнды. Але ў выпадку куплі ў дылера чакаць не трэба, аўтамабіль можна «памацаць», ды і гарантыя нікуды не знікае.

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →