Навука і тэхналогіі11

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы

Мінскі метрапалітэн патлумачыў, ці бяспечна на станцыях у час разгулу стыхіі.

Затапленне станцыі метро «Усход» у час залевы 18 ліпеня. Скрыншот з тыктока

Залева, якая адбылася ў Мінску 18 ліпеня, стала, відаць, адной з наймацнейшых за ўсю гісторыю назіранняў. У час непагадзі затапіла многія вуліцы, а таксама станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» і «Усход». Вада бурным патокам лілася па лесвіцах на платформы, але закрываць іх не сталі.

У многіх узнікла пытанне, а ці бяспечна знаходзіцца на платформе, калі яе залівае вада, а проста пад ёй праходзіць кантактная рэйка пад вялікай напругай? У час залевы цягнікі працягвалі хадзіць, а значыць напругу з рэйкі не здымалі. Беларусы звярнуліся з гэтым пытаннем да самога Мінскага метрапалітэна і атрымалі ад яго адказ, якім падзяліліся ў сацсетках.

Адказ Мінскага метрапалітэна. Фота з фэйсбука

У адказе метрапалітэна патлумачылі, што для стрымлівання вады ў той дзень задзейнічалі водаадліўныя ўстаноўкі пешаходных пераходаў, брызентавыя перамычкі, мяхі з пяском і гермазатворы. Але праз імклівасць развіцця падзей стрымаць ваду не ўтрымалася і станцыі затапіла.

Але, як адзначаюць у транспартным прадпрыемстве, неабходнасці ў закрыцці станцый метро не было, бо вада з платформы лілася ў водаадліўны латок паміж хадавымі рэйкамі, а далей праз дрэнажны калодзеж скідалася таксама ў водаадліўныя ўстаноўкі. А сама кантактная рэйка размешчана непасрэдна пад платформай і закрытая электраізаляцыйным засцерагальным корабам. 

Але пры ўзнікненні пагрозы для пасажыраў прымуць дадатковыя меры — напрыклад, закрыюць станцыю і вестыбюль і знімуць напругу з кантактнай рэйкі.

Кантактная рэйка ў аранжавым засцерагальным корабе пад краем платформы станцыі метро «Кастрычніцкая». Фота: Анлайнер 

А калі не паспеюць своечасова?

Напруга на кантактнай рэйцы ў метро дасягае 825 В, а сіла току — 3000 ампер. Для чалавека смяротныя ўжо 0,1 ампера. Яна сапраўды знаходзіцца пад платформай, але каля самага яе краю, так што яе можа заліваць вада, якая сцякае з платформы.

Электраізаляцыйны кораб засцерагае рэйку з трох бакоў, але знізу, дзе да яе прымыкаюць токапрымальнікі цягніка, дзякуючы якім ён і рухаецца, рэйка, натуральна, нічым не прыкрыта. 

Фрагмент кантактнай рэйкі на падвесе. Частка паміж падвесамі ў засцерагальным корабе — бачна, што ніжняя частка застаецца адкрытай

Вышыня пасажырскай платформы ад узроўню галовак хадавых рэек складае каля 1,1 м, але кантактная рэйка, якая звычайна мацуецца на адмысловых падвесах, размешчана значна ніжэй — ад галовак хадавых рэек да нізу кантактнай рэйкі ўсяго каля 16 см. Ці не можа пры вялікай раптоўнай паводцы вада затапіць пуці аж да самой кантактнай рэйкі?

У Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі дадаткова патлумачылі «Нашай Ніве», што ў метро стаіць новая сістэма аўтаматыкі. Калі на станцыю хлыне паток вады, які можа ўяўляць небяспеку, станцыю закрыюць і знімуць напругу з кантактнай рэйкі. Але нават калі ўявіць, што ўсё здараецца імкліва — на станцыі недаацанілі маштаб падтаплення і не закрылі метро, а насосы не спраўляюцца адпампоўваць ваду і вада падабралася да кантактнай рэйкі, — здарыцца кароткае замыканне і за долю секунды аўтаматычна спрацуе абарона. Падача току на рэйку спыніцца.

Каментары1

  • Волат
    26.08.2024
    Гэтая аўтаматыка спрацоўвае добра калі ў палове выпадкаў

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →