Грамадства22

Асуджанага на 15 гадоў блогера Уладзіміра Цыгановіча будуць судзіць чацвёрты раз 

5 верасня ў судзе Мазырскага раёна Уладзіміра будуць судзіць за «непадпарадкаванне».

Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. У зняволенні палітвязень знаходзіцца ўжо больш за тры гады — яго затрымалі 9 чэрвеня 2020 года.

Цыгановіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). 14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі, піша «Вясна».

Спачатку палітвязня накіравалі адбываць тэрмін у віцебскую калонію №3, але праз паўгода Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады. Вясной 2023-га года супраць Уладзіміра завялі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы» (ч. 2 арт. 411 КК).

10 красавіка 2023 года палітвязню прызначылі адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення. Праз паўгода яго ў другі раз асудзілі паводле арт. 411 КК. Але вынік суда невядомы.

Цяпер стала вядома, што 5 верасня ў судзе Мазырскага раёна Уладзіміра будуць судзіць ужо трэці раз за «непадпарадкаванне». Суддзём прызначаны Анатоль Стрэльчанка.

Каментары2

  • Каб усе выйшлі з турам –
    23.08.2024
    — данацьце на ЗСУ!
  • Сымон
    23.08.2024
    Рэжым лепш за усіх адказаў Ягораву на ягоную прапанову дээскалацыі.

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

Стала вядома, ці дазволіў пашпарт БНР яўрэйскай эмігрантцы даехаць у 1920-я гады да Амерыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →