Свет11

Байдэн сустрэўся з Кара-Мурзой у Белым доме

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыняў у Белым доме расійскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу і яго сям'ю, піша «Настоящее время».

«Уладзімір правёў два з паловай гады ў несправядлівым зняволенні ў Расіі за тое, што выступаў супраць вайны Расіі ва Украіне. Сёння яго сям'я зноў разам», — напісаў Байдэн у сацсетцы X.

Два тыдні таму, калі адбыўся маштабны абмен палітвязнямі, Уладзіміра Кара-Мурзу вывезлі ў Германіі, а яго сям'я была ў Белым доме і ў прысутнасці прэзідэнта ЗША тэлефанавала з Авальнага кабінета бацьку і мужу.

Уладзімір Кара-Мурза быў прысуджаны ў Расіі да 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра расійскае войска і дзяржаўнай здрадзе. Гэта адзін з самых жорсткіх прысудаў, вынесеных палітычным зняволеным у сучаснай Расеі.

1 жніўня 2024 года Кара-Мурза быў вызвалены ў рамках вялікага абмену паміж ЗША, Расіяй і іншымі краінамі. На прэс-канферэнцыі пасля вызвалення палітык сказаў, што ні ён, ні Ілля Яшын, ні Андрэй Півавараў не пісалі прашэння аб памілаванні. Палітык дадаў, што аднойчы плануе вярнуцца ў Расію.

У інтэрв'ю ў інтэрв'ю Washington Post Уладзімір Кара-Мурза сказаў, што пасля падзення пуцінскага рэжыму расійскаму народу трэба будзе вялікая праца над памылкамі.

У маі 2024 года палітык атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за калонкі для выдання. Арганізатары прэміі адзначылі, што Кара-Мурза пісаў калонкі, усведамляючы ўсю небяспеку, але настойваючы на дэмакратычнай будучыні Расіі.

Каментары1

  • Лявон
    16.08.2024
    Зараз у Курскай вобласці вырашаецца лёс расейскай апазіцыі, бо з'явіўся кавалак расейскай тэрыторыі, які не кантралюецца Крамлём, і у які магчыма адносна бяспечна трапіць і дзе магчыма абвесціць стварэнне часовага ўраду Вольнай Расеі. Па сутнасці - ЗСУ стварылі для расейскіх лібералаў гістарычны шанс здейсніць у Расеі сапраўднае дваеўладдзе, пашырыць яго і абрынуць Пуціна. І як гэтым шансам карыстаецца расейская апазіцыя? Кара-Мурза прыехаў да Байдэна пасвтякаваць уласнае вызваленне, дзе распавядае байкі пра падзенне рэжыма Пуціна. А менавіта хто абрыне рэжым Пуціна? Дэсант марсіян? Нават медыйны радыкал Панамароў, які прыпісвае сабе ўсю расейскую партызанку - знаходзіцца невядома дзе.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →