У матчы «Аякса» ў Лізе Еўропы прабілі 34 пасляматчавыя пенальці! ВІДЭА
40-гадовы сівы галкіпер «Аякса» адбіў 5 удараў, а серыя 11-метровых скончылася з лікам 13:12.
Незвычайны выпадак здарыўся ўчора ў матчы 3-га раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы паміж «Аяксам» і «Панацінаікасам», там прабілі 34 пенальці.
Тыдзень таму «Аякс» у Афінах перамог 1:0, учора грэкі выйгралі ў Амстэрдаме ў асноўны час 1:0, таму быў прызначаны авертайм, які не прынёс галоў і ў выніку ўсё перайшло ў серыю пенальці.
І яна была незвычайна доўгай. Каманды зрабілі 34 удары!
А 40-гадовы галкіпер «Аякса» (у лістападзе яму будзе 41) Рэмка Пасвеер стаў адным з герояў, зрабіўшы пяць сэйваў і забіўшы сам.
У выніку 13:12, і амстэрдамскі клуб у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе згуляе з беластоцкай «Ягелоніяй».
Таксама ў плэй-оф Лігі Еўропы згуляе і мінскае «Дынама», супернікам якога будзе бельгійскі «Андэрлехт».
Каментары