Свет99

Паплечніца Навальнага раскрытыкавала ўнучку Ельцына за татуіроўку і справакавала бурную дыскусію

Што за татуіроўка і ці мае рацыю Марыя Пеўчых?

Марыя Юмашава Maria Yumasheva Мария Юмашева
Здымак з татуіроўкай. Фота: yumashkaa / Instagram

Гісторыя пачалася з таго, што ўнучка першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына Марыя Юмашава выклала ў інстаграм сваё фота з новай татуіроўкай. На ім — абрысы вострава Сен-Бартэльмі ў Карыбскім моры, які лічыцца «востравам мільянераў».

Здымак Юмашавай не застаўся без увагі. Паплечніца Навальнага, журналістка-расследвальніца Марыя Пеўчых размясціла гэтае фота ў сябе на старонцы ў твітары з заўвагай аб тым, што лепш бы ўнучка Ельцына зрабіла тату «проста на лбе, каб усім было відаць, на што яе мама і тата абмянялі будучыню Расіі».

Запіс набраў амаль 860 тысяч праглядаў і амаль 600 каментарыяў. У сваёй большасці людзі не зразумелі крытыкі і нагадалі, што дзеці, а тым больш унукі, не адказваюць за ўчынкі бацькоў, а татуіроўкі — асабістая справа кожнага. Некаторыя задаюцца пытаннем, як крытыка дапаможа змене становішча ў Расіі.

Марыя Юмашава Maria Yumasheva Мария Юмашева

Многія каментатары, асабліва не падбіраючы слоў, накінуліся на саму Пеўчых. 

Марыя Юмашава Maria Yumasheva Мария Юмашева

Таксама каментатары нагадалі Пеўчых, што Марыя Юмашава адной з першых выступіла супраць вайны і ў сябе ў сацсетках дэманстратыўна посціла ўкраінскі сцяг.

Марыя Юмашава Maria Yumasheva Мария Юмашева

Каментары9

  • Ну такое
    15.08.2024
    Беларускія незалежныя мэдыі не былі б самімі сабой, калі б не цягнулі беларусам усю гэтую дужа «патрэбную» штодзённую цякучку расейскай «апазыцыі».
  • Люстрацыя
    15.08.2024
    Маем мы такіх сваіх малых Лукашэнак і Вячорак таксама.
    За карупцыю і здраду будучыні дзяржавы павінны адказваць усім кублом!
  • Кастусь
    15.08.2024
    Хорошо что это самая большая проблема у беларусов

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі37

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →