На Адзіным партале электронных паслуг з'явіцца магчымасць паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы сад. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч на прэс-канферэнцыі, піша «Мінская праўда».
Па словах Караневіч, да канца года плануецца перавесці ў лічбавы фармат 130 паслуг, уключаючы пастаноўку на чаргу ў дзіцячы сад. Яна адзначыла, што паслуга чакаецца як у сталіцы, так і ў рэгіёнах, каб палегчыць працу ўпраўленняў па адукацыі.
Бацькі змогуць падаць заяву на ўключэнне дзіцяці ў спіс чаргі праз асабісты кабінет. Працэдура запланаваная на гэты год, і Міністэрства адукацыі цяпер праводзіць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы для яе рэалізацыі. Пытанне вырашаецца.
Каментары
Прапаную даведкі, дазволы і пасьведчаньні валачы ў сабес ці як там яго, а потым вяртаесься дпдому і з абароненага дзяржсэртыфікаванага айпі (дадатковая звышзадача і паслуга) анляйн ставіць на чаргу