Грамадства11

Служба знешняй разведкі Украіны заклікала ўкраінцаў устрымацца ад паездак у Беларусь

На фоне апошніх падзей з нібыта збітымі над Беларуссю ўкраінскімі БПЛА Служба знешняй разведкі Украіны заклікала суграмадзян па магчымасці адмовіцца ад паездак у Беларусь.

У паведамленні СЗР гаворыцца, што ў РБ рызыкі для грамадзян Украіны маюць меншы маштаб, чым у Расіі, але знаходжанне там усё роўна можа пагражаць жыццю і бяспецы ўкраінцаў.

У Беларусь нельга заехаць праз украінскую мяжу. Але гэта можна зрабіць, перасякаючы межы іншых дзяржаў, суседніх з рэспублікай.

У СЗР пішуць, якія пагрозы там ёсць.

1. Фільтрацыйныя мерапрыемствы па прыбыцці (апытанне аб мэтах паездкі, асабістых даных, палітычных поглядах і інш.);

2. Выманне тэлефонаў для іх праверкі, аналізу (іх падлучаюць да спецыялізаванага софту, дзякуючы чаму са смартфонаў выпампуюць інфармацыю, у тым ліку з месенджараў Telegram, Signal і WhatsApp, гэта тычыцца і выдаленых дыялогаў і паведамленняў).

На гэтым этапе грамадзян Украіны могуць затрымаць, паколькі беларускі бок можа па-рознаму трактаваць інфармацыю, атрыманую з гаджэтаў.

3. Рызыка дэпартацыі або крымінальнага абвінавачання па артыкуле аб «экстрэмізме».

«Памятайце, што, прымаючы рашэнне аб паездцы на тэрыторыю Беларусі, вашы правы могуць быць парушаны ў любы момант», — заключае СВР.

Каментары1

  • Надзея
    14.08.2024
    Спадзяюся хоць праз гэтую заяву ўкраінскай выведкі ўкраінцы нарэшце даведаюцца, у якім трэшу жывуць беларусы ў Беларусі.

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень1

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу7

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»33

У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень1

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →