Пярцоў расказаў, колькі сайтаў заблакавалі ў Беларусі ў 2023 годзе. Лічба ўражвае
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі лічыць гэта пазітыўным працэсам.
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а ў мінулым міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на сустрэчы з ідэолагамі Мінскай вобласці расказаў пра блакіроўку рэсурсаў у Беларусі.
Чыноўнік назваў досвед блакіровак пазітыўным, піша БелТА.
«З плюсаў вы бачыце працу, якая апошнім часам праведзена дзяржаўнымі органамі нашай краіны. Толькі за мінулы год Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 3388 дэструктыўных рэсурсаў. Многія з іх — гэта люстэркі дэструктыўных рэсурсаў», — адзначыў Перцоў.
Сярод заблакаваных рэсурсаў — наркашопы і порнасайты. Але асобна чыноўнік спыніўся на незалежных СМІ і блогерах.
«Гэта і прапагандысцкія дэструктыўныя экстрэмісцкія рэсурсы, і шматлікія праявы ў інтэрнэце медыяпадобных, так званых, аўтараў, якія мімікруюць пад журналістыку, і выконваюць сваю функцыю ўздзеяння на нявызначаныя, лаяльныя або што думаюць інакш колы нашай аўдыторыі», — заявіў Перцоў.
На думку чыноўніка, афіцыйнаму Мінску супрацьстаяць «тэхналагічныя гіганты з недружалюбных дзяржаў, якія кіруюцца карпарацыямі і людзьмі, якія маюць глабальныя, у тым ліку геапалітычныя і эканамічныя мэты ў дачыненні да калектыўнага Усходу».
Каментары