Усяго патроху22

«Чалавек збярог для вас паветра!» У тыктоку спрачаюцца, ці можна ляжаць у плацкарце ў абутку

Дзяўчына абурылася тым, што хлопец у плацкарце лёг на сваё месца ў красоўках.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Тыкток-блогерка ехала ў цягніку з Баранавічаў у Мінск. І раптам пабачыла, што хлопец, які сядзеў недалёка, вырашыў прылегчы. Здавалася б, нічога дзіўнага: дарога далёкая, сядзець некалькі гадзін не кожны падарожнік захоча. Але малады чалавек не зняў красоўкі.

«У мяне торгаецца вока, гэта нармальна?» — спыталася дзяўчына ў карыстальнікаў тыктоку.

Відэа набрала каля 400 тысяч праглядаў. Пачалася актыўная дыскусія. Шмат хто палічыў, што насамрэч хлопец паклапаціўся пра бяспеку ўсяго вагона. Хто ж ведае, можа яго шкарпэткі — гэта ўжо біялагічная зброя? «Я неяк двое сутак у плацкарце ўлетку ехала. Паверце, так лепш», — падзялілася не самым прыемным досведам адна дзяўчына.

@dolce_gabana3 #рекомендации #слоним #слонимбеларусь #беларусь #витебск #витебскаяобласть #брест #могилевскаяобласть❤️ #могилев #брестскаяобласть #минск #этобеларусьдетка #гродненскаяобласть #этонашигорода #этобеларусь #гомель #гомельбеларусь #гомельскаяобласть #беларускіцікток #беларусь #минсксейчас #минскмир ♬ som original -

Даволі вялікая колькасць каментатараў не пабачыла праблемы: надвор’е цёплае, асаблівага бруду на вуліцы няма — а калі пасля паездкі малады чалавек яшчэ і пратрэ паліцу вільготнымі сурвэткамі, дык увогуле выдатна. Але блогерка сцвярджае, што гэтага не адбылося — на сваім прыпынку малады чалавек проста ўстаў і пайшоў.

Некаторыя ж лічаць: пасажыр заплаціў за квіток і можа рабіць на сваім месцы што захоча, а прыбраць потым вагон — праца супрацоўнікаў чыгункі.

Частку жартаў прысвяцілі няшчасным красоўкам хлопца: «Ну, New Balance 530 у 2024 годзе гэта, канешне, жах».

Каментары2

  • Да уж
    14.08.2024
    Радует, что у беларусов вот такие глобальные проблемы...
  • Сонейка
    14.08.2024
    Ну скажыце, што не парсючок

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

Нічога святога. Паглядзелі сіквэл «Бітлджуса» і расказваем, чаго чакаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →