Грамадства

Прызначылі дату разгляду апеляцыі Андрэя Гнёта на рашэнне сербскага суда

Беларускаму рэжысёру па-ранейшаму пагражае экстрадыцыя.

Апеляцыйны суд Сербіі разгледзіць скаргу беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта на рашэнне аб экстрадыцыі 27 жніўня. Скарга на рашэнне Найвышэйшага суда ў Бялградзе была пададзена 18 чэрвеня, піша Радыё Свабода.

«Праз два месяцы маруднага чакання і цемры апеляцыйны суд Сербіі прызначыў дату слуханняў. Гэта не проста дзень, гэта мой апошні шанец быць пачутым. Лёс усёй маёй будучыні ў адным кроку ад катастрофы, і менавіта зараз мне як ніколі патрэбная вашая падтрымка», — напісаў Гнёт у сацыяльных сетках.

Паводле словаў Гнёта, дзесяць месяцаў арышту, сем з якіх ён правёў у цэнтральнай турме Бялграда, былі бясконцым кашмарам.

Гнёт паведаміў, што слуханне апеляцыі будзе «публічным і адкрытым», і заклікаў прыйсці і падтрымаць яго «ў гэты найважнейшы час».

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →