Свет1313

Германія выдала ордар на арышт падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку». Абвешчаны ў вышук Volodymyr Z

​​Нямецкая пракуратура выдала ордар на арышт украінца з-за падрыву «Паўночнага патоку» ў Балтыйскім моры, паведамляе нямецкі вяшчальнік ARD. Паводле версіі следства, ён нібыта апошнім часам знаходзіўся ў Польшчы.

Таксама падазраюць яшчэ двух грамадзян, аднак іх імёны не выдаюць. ARD піша, што яны, верагодна, удзельнічалі ў падрыве ў якасці дайвераў.

44-гадовага Уладзіміра Жураўлёва высачылі нямецкія следчыя пасля таго, як аўтамабіль, у якім ён ехаў, трапіў на камеру кантролю хуткасці недалёка ад порта, адкуль адплыло судна «Андрамеда» — як мяркуецца, з дыверсантамі, піша Expressen. Жураўлёў жыве з сям'ёй у прыгарадзе Варшавы, але з'яўляецца грамадзянінам Украіны. Прапісаны ён у Кіеве.

Два іншыя падазраваныя, мужчына і жанчына, таксама з'яўляюцца грамадзянамі Украіны і разам кіруюць дайвінг-кампаніяй ва Украіне, з якой звязаны Жураўлёў. Па даных следства, ва ўсіх ёсць неабходныя кваліфікацыя і рыштунак, а таксама ліцэнзіі на дайвінг са спецыяльным абсталяваннем.

У канцы чэрвеня Германія накіравала Польшчы запыт аб прававой дапамозе і еўрапейскі ордэр на арышт. Але польскія ўлады дагэтуль не адрэагавалі на гэты запыт, і, як паведамляецца, Жураўлёў схаваўся.

У сакавіку 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пытанне «Суспільнага» заявіў, што Украіна не датычная да падрыву газаправодаў. Паводле яго слоў, такую інфармацыю могуць распаўсюджваць, каб запаволіць дапамогу Украіне.

Імаверны Volodymyr Z (Volodymyr Zhuravlov — Уладзімір Жураўлёў)

У лістападзе 2023 года газета The Washington Post апублікавала артыкул, у якім пісала, што каардынаваў падрыў газаправода нібыта ўкраінскі афіцэр Чарвінскі, якога ва Украіне абвінавачваюць у дачыненні да абстрэлу аэрадрома «Канатава» і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Сваю датычнасць ён адмаўляе. Выбух на «Паўночным патоку» адбыўся 26 верасня 2022 года. Данія і Швецыя ўжо завяршылі расследаванне без крымінальнай справы.

Каментары13

  • ferk
    14.08.2024
    Рэд. Дзякуй за заўвагу
  • Андрусь
    14.08.2024
    Уладзімер Зяленскі ну гэта проста моц!!!
  • ЭлгэБТшнік
    14.08.2024
    Добра, што "Украіна не датычная да падрыву газаправодаў". Я веру Зяленскаму. Не магу ж я верыць нейкім там следчым і нямецкай пракуратуры.

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго8

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ёсць лімузін Volvo з картэжу кіраўніка ГДР Хонэкера

Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага22

«Як пішуць у каментарах, брэжнеўскія». Беларуска, якая перасадзіла сабе бровы, паказала, як цяпер выглядае8

У лагатыпе гандлёвай маркі знайшлі падабенства з нацысцкай сімволікай5

З 1 кастрычніка крыху павялічаць пенсіі6

Расія ставіць SIM-карты ў «Шахеды» для выкарыстання мабільнай сеткі Украіны

«У Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі» — Радаслаў Сікорскі15

Стала вядома, чаму асуджаную ў Польшчы шпіёнку Дар'ю Астапенку адпусцілі на волю6

Зяленскі: Расійскі наступ на Куршчыне ідзе паводле ўкраінскага плану12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго8

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Галоўнае
Усе навіны →