Грамадства1818

Васкрасенскі запрасіў кіраўніка МЗС Польшчы прыехаць у наваполацкую калонію і забраць Пачобута

«Усе, хто сочаць за маёй палітычнай дзейнасцю, ведаюць, што я адказваю за кожнае слова».

Беларускія прапагандысты працягваюць абмяркоўваць сітуацыю з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам. Юрый Васкрасенскі зрабіў гучную прапанову ў эфіры ў Рыгора Азаронка:

«Прапанова адкрытая. Міністр замежных спраў [Польшчы] Сікорскі можа сесці на машыну, прыехаць і забраць Пачобута. Я гатовы сустрэць Сікорскага на мяжы. Усе, хто сочаць за маёй палітычнай дзейнасцю, ведаюць, што я адказваю за кожнае слова. Разам заедзем у наваполацкую калонію, забярэм Пачобута — і паглядзім, як ён адкрые дадатковы пункт [пропуска на мяжы]. Ніякай перашкоды з нашага боку няма. Прыязджай — і забірай».

Анджэй Пачобут падчас судовага пасяджэння, на якім яму прысудзілі 8 гадоў зняволення. Фота: sb.by

Складана патлумачыць, якую ролю Васкрасенскі выконвае цяпер. У 2020-м яму, былому зборшчыку подпісаў за Віктара Бабарыку, Лукашэнка даручаў заняцца вызваленнем палітвязняў, але справа заглухла амаль адразу ж. На нейкі час яму далі статус «канструктыўнага апазіцыянера», але і з гэтага нічога не выйшла. Ролю нефармальнага перамоўшчыка з Захадам Васкрасенскі таксама не пацягнуў.

Каментары18

  • Балаболка
    14.08.2024
    "Ніякай перашкоды з нашага боку няма". А на чыім ты баку, прапагандыст? Першапачаткова нібыта быў на баку Бабарыкі, потым нібыта быў на баку народа ў гульні пад назвай "дыялог са звярыным рэжымам", а цяпер на чыім? Каго ты называеш "наш бок"?
  • жорык
    14.08.2024
    Ну дык выпусьціце яго і няхай ідзе да дому. Ці хочаце, яшчэ, і Сікорскага ўзяць у закладнікі, ёлупні.
  • Ты хто такі? Які твой мандат?
    14.08.2024
    Глуміцца

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →