Штурм Цёткіна, баі за вёскі вакол Коранева і на подступах да Гір’яў. Што вядома пра сітуацыю ў Курскай вобласці на 13 жніўня
Украінскія войскі пад Курскам працягваюць наступаць, але тэмп знізіўся.
Z-ваенкар Юрыя Падаляка апісвае сітуацыю ў Курскай вобласці станам на 22 гадзіны 13 жніўня. Ён піша, што ў вобласці цяпер «арэлі» — недзе расіяне ліквідуюць наступствы прарываў ДРГ праціўніка, дзесьці зайшлі новыя ДРГ.
«Напрыклад, цэлы дзень мы аднаўлялі кантроль над участкам, дзе праціўнік учора спрабаваў прарваць нашу абарону ў кірунку да н.п. Гір'і. І да вечара праціўніка там не засталося. Але наўзамен новыя яго ДРГ зайшлі на поўдзень і да вечара спрабуюць замацавацца ў раёне н.п. Спальнае», — піша ваенкар.
Падаляка прагназуе, што заўтра УСУ паспрабуюць выціснуць расіян з н.п. Боркі, каб сфармаваць зручны плацдарм для нападаў у раёне н.п. Гір’і, дзе ім трэба ўзяць пад свой кантроль стратэгічны мост праз раку Псёл.
Расіяне ж будуць спрабаваць вярнуць кантроль над Спальным, каб аднавіць статус-кво.
Ваенкар адзначае, што УСУ паступова «асвойваюць» Суджу і рыхтуюць горад у якасці сваёй базы і зручнага фарпоста для далейшых удараў.
Іншы канал, «Архангел спецназа», паведамляе пра моцны абстрэл пасёлка Цёткіна на мяжы ў Глушкоўскім раёне.
Украіна за тыдзень захапіла такую ж плошчу Курскай вобласці, якую Расія захапіла ва Украіне з пачатку года
Пад кантроль Украіны перайшлі 74 населеныя пункты Курскай вобласці — Сырскі
З памежнага Краснаяружскага раёна Белгарадскай вобласці выехала амаль усё насельніцтва
Украінскія войскі прасоўваюцца ў кірунках Курска, Льгова і Рыльска адначасова — ваенкары
Каментары