Навука і тэхналогіі1515

Распавядаем, як накручваюць галасы ў анлайн-апытанках і колькі гэта каштуе

У галасаванні ў тэлеграм-канале «Нашай Нівы» адбылася накрутка. У апытанне наконт таго, хто мог бы быць лідарам дэмакратычных сілаў Беларусі ўкінулі галасы і рэакцыі, моцна сказіўшы вынік. А колькі гэта каштуе? І чаго ўвогуле вартыя анлайн-апытанкі? Тлумачым.

Фота: publicdomainpictures.net

Па нашых ацэнках, у апытанцы, датычнай новага магчымага лідара дэмакратычных сілаў Беларусі, былі штучна накручаныя 3000 галасоў. 2000 з іх дадаліся за кандыдатуру Паўла Латушкі, 1000 — за Андрэя Ягорава.

Апроч таго, пад апытанкай з'явілася амаль на 2000 дадатковых рэакцый больш, чым было б у звычайнай сітуацыі. 

Для эксперыменту мы пашукалі сэрвісы, якія прапаноўвалі накруціць галасы.

Кошт накруткі, калі трэба «закінуць» 1000 галасоў у тэлеграм-галасаванне — усяго ад двух даляраў. У іншых сацсетках цэны іншыя, самы танны твітар — менш за даляр за 1000 галасоў. Рэакцыі ў тэлеграме яшчэ таннейшыя — 40 цэнтаў за 1000 штук. Такім чынам, каштуе гэта зусім капейкі.

Плаціць можна карткай любога банка, у большасці папулярных расійскіх сэрвісаў аплата замежнай карткай ідзе праз шлюзы ў краінах, якія мяжуюць з Расіяй, але не знаходзяцца пад санкцыямі. Можна плаціць і крыптавалютай, і беларускімі карткамі.

Такім чынам, вартасць анлайн-апытанняў у тэлеграме ды іншых сацыяльных медыя невялікая. Любы ахвотны ў любой краіне свету можа сапсаваць іх вынікі, калі мае пару даляраў і жаданне. А за 20 даляраў можна ўвогуле штучна сканструяваць вынікі апытання нават у буйной суполцы.

А за большыя сумы можна ўвогуле рабіць што хочаш — напрыклад, за 300 даляраў можна было б накруціць не менш за 175 тысячаў галасоў у тэлеграме або 450 тысячаў галасоў у твітары. Таму давярайце толькі надзейным крыніцам і будзьце пільныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Acab
    14.08.2024
    Што за вартасць такіх апытанак, няістотна, з накруткамі ці не?
    Проста апытанка ў скполцы аматараў кўідышу пра лепшага спартоўца ўсіх часоў з варыянтамі выключна кўдыш-гульцоў.
    А рэдакцыя скардзіцца, што ў апытанку налецела аматараў гобі-горсынгу і накруціла галасоў не кўдышаваму Мэсі, але кўідышаваму Ранальдзе.
  • Драмадурка
    14.08.2024
    Драма Нашай Нівы і Вячорка;)
  • Влад
    14.08.2024
    Так на кой тогда делать эти апытанки?

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер5

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер

Усе навіны →
Усе навіны

Германія аднаўляе кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за мігрантаў5

Стала вядома, колькі каштуе стварэнне беларускага ютуба5

Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсць іншае грамадзянства, і пашырыў сілавікам сацпакет11

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю5

У Віцебску правялі падводныя раскопкі і тое-сёе знайшлі

«Замяталін напіўся на «Беларусьфільме» і пачаў страляць з пісталета». Латушка расказаў, як змог звольніць ідэолага15

У Расіі разбіўся самалёт-амфібія, які быў выпушчаны ў адзіным экзэмпляры

На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер1

На Паўднёва-Усходнюю Азію абрынуўся моцны тайфун, ад якога церпяць і беларусы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер5

Латушка — Лукашэнку: Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025 годзе, але ты — баязлівец і шулер

Галоўнае
Усе навіны →