Грамадства88

«Хто гэты малады чалавек?» Мясніковіч распавёў, як ва ўладзе загарэлася зорка Крутога

Міхаіл Мясніковіч напісаў другую кнігу мемуараў «Справы, падзеі, людзі: уласнае меркаванне». Сярод іншага ён расказвае, пры якіх абставінах стаў заўважны цяперашні фаварыт Лукашэнкі Дзмітрый Круты. Гісторыю пераказвае «Люстэрка».

Дзмітрый Круты. Фота: «Наша Ніва»

Мясніковіч узгадвае пра «рэканструкцыю, а фактычна новае будаўніцтва прадпрыемстваў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці», якое мела месца ў нулявыя і дзясятыя гады.

Чыноўнік прызнаецца, што «ў міністэрствах, якія маюць дачыненне да гэтых будоўляў, было прахалоднае, мякка кажучы, стаўленне, і луналі сумневы ў мэтазгоднасці такога маштабнага будаўніцтва».

Паводле яго слоў, «на аб'ектах літаральна «віселі» кантралёры, на высокія сталы клаліся запіскі аб памылковасці такой маштабнай мадэрнізацыі галіны, рэкамендавалася закансерваваць будоўлі з нізкай гатоўнасцю». Але вышэйшае кіраўніцтва (а, значыць, і сам Мясніковіч, які тады быў прэм'ерам) лічыла інакш.

Апарат супраціўляўся, і таму асаблівую каштоўнасць набывалі чыноўнікі, якія выказвалі сваю падтрымку праекту.

«У працэсе рэалізацыі праграмы дрэваапрацоўкі праявілі сябе многія кадры. На шэрагу планёрак я звярнуў увагу на сур'ёзнага і ўдумлівага прадстаўніка Мінэканомікі. Ягоныя выказванні і прапановы былі вельмі актуальнымі і канструктыўнымі. Хто гэты малады чалавек? Гэта быў начальнік аднаго са структурных падраздзяленняў Мінэканомікі Дзмітрый Мікалаевіч Круты. Мы пазнаёміліся бліжэй, сталі працаваць цясней. Дзмітрый Мікалаевіч зрабіў вельмі шмат карыснага для будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю прадпрыемстваў перапрацоўкі», — пісаў Мясніковіч.

Так, калі верыць Мясніковічу, пачалося ўзыходжанне ў беларускай палітыцы Дзмітрыя Крутога, які пасля стаў віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі, першым віцэ-прэм'ерам, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, паслом у Расіі, а гэтым летам узначаліў усё тую ж адміністрацыю.

Каментары8

  • Правда
    13.08.2024
    Кому интересно ангажированое мнение этого совка и приспособлена?)
    Мойша, иди на покой!
  • Сымон
    13.08.2024
    Непатапляльны праз бясконцую гнуткасць пры любой уладзе Мясніковіч "забыўся" нагадаць пра вынікі мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, якую ён прасунуў. Яна стала адзіным з найстратнейшых для бюджэта праектаў, бо ёмістасці рынку адразу было ў разы замала для ствараемых вытворчых магутнасцяў. Але гэты праект з'явіўся вельмі прыбытковым для тых, хто зарабляў чынавецкую рэнту на размеркаванні і засваенні гэтых грошаў, і хто потым прыватызаваў фінансавыя патокі, пакідаючы дзяржаве толькі страты. Класічная схема лукашысцкай карупцыі - нацыяналізацыя неакупляльных стратаў і прыватызацыя cash flow. Зразумела, што Мясніковіч, Сямашка і іншыя чальцы найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі мелі дастатковы ўплыў, каб забяспечыць мадэрнізацыю бюджэтнымі грошамі (альбо невяртальнымі крэдытамі пад дзяржгарантыі), і не дазваляць кранацца гэтых грошаў чужынцам, але ня мелі дастаткова часу і энергіі займацца дэталямі. Таму ім былі патрэбныя маладыя і амбітныя памагатыя кшталту Крутога, якія б канвертавалі гэты ўплыў у кэш для кіраўнікоў мадэрнізацыі і белых сланоў, якіх потым магчыма было б паказаць Лукашэнку, каб тый у палітычных мэтах мог заяўляць, як паспяхова ён стварае сучасную буйную прамысловасць. Хай укладзеныя ў яе грошы і ніколі ня вернуцца беларускім падаткаплатнікам.
  • Лойд Ўэбэр
    13.08.2024
    Прыходзьце ў Берасьцейскую філярмонію на мой мюзыкал Зьмітрок Круты Супэрзорка - спявае, танчыць і падпальвае Гануська Сялук.
    (Адбудзецца заміж гідкай спадарыні Бондаравай былой ў Камунісьце Белоруссіі і спадару Імя з камэнтароў НН Псыхэі)

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →