Грамадства66

«Правакацыя перад прэзідэнцкімі выбарамі». Па даносе Бондаравай у Мінску адмянілі канцэрт расійскага рок-гурта

Уся справа ў песні, якую забаранілі яшчэ ў 2010 годзе.

У Мінску адмянілі канцэрт папулярнага ў 2000-я гады расійскага рок-гурта «Псіхея». 

Калектыў павінен быў выступіць у клубе «Рэактар» 21 верасня з нагоды свайго дня нараджэння і 20-годдзя паспяховага альбома «Псіхея».

Аднак на днях афіша канцэрта знікла з сацсетак клуба. 13 жніўня «Псіхея» абвясціла аб адмене канцэрта — «па незалежных ад гурта прычынах».

Прычыны сапраўды ад калектыву не залежалі — уся справа ў тым, што канцэртам зацікавілася Вольга Бондарава. 10 жніўня ў сваім тэлеграм-канале яна заявіла, што Брэсцкая філармонія — арганізатар канцэрта — «вязе ў Мінск экстрэмістаў».

Бондарову абурыла песня «Забі мянта», якая выйшла якраз у альбоме 2004 года. Яна заявіла, што «Псіхея» збіраецца выступаць з гэтай песняй на канцэрце ў Мінску і запатрабавала, каб ГУБАЗіК праверыў арганізатараў, гэта значыць Брэсцкую філармонію, на экстрэмізм. Прычым Бондарава ўмудрылася звязаць рок-канцэрт з выбарамі, якія павінны прайсці ў 2025 годзе.

«Перад выбарамі клікаць у краіну экстрэмістаў — гэта трэба быць ну вельмі неверагодным. Цікава, ГУБАЗіК нам раскажа, хто ж гэта такі ў Брэсцкай аблфілармоніі? А ў клубе «Рэактар»?» — напісала Бондарава. І апублікавала ўрывак з песні, прызнанай у Расіі экстрэмісцкай.

З-за песні «Забі мянта» ў гурта сапраўды былі праблемы ў другой палове 2000-х. У 2010-м суд у Расіі ўнёс кампазіцыю ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. З таго часу «Псіхея» больш ні разу не выконвала гэтую песню на канцэртах — у сэт-лісце яе замянілі на трэк «Колькі ж каштуе твая свабода?» з тым жа мінусам, але ўжо без зместу, прызнанага экстрэмісцкім.

Увогуле, «Забі мянта» на канцэрце ў Мінску наўрад ці б прагучала. Але Бондарава, мяркуючы па ўсім, пайшла да канца. Ужо праз два дні пасля яе паста ў тэлеграме продаж білетаў на канцэрт «Псіхеі» быў спынены. 13 жніўня стала вядома аб адмене канцэрта.

Сёння ж Бондарава паскардзілася, што незадаволеныя фанаты гурта здзейснілі налёт на яе тэлеграм-канал. Яны, паводле яе слоў, «пачалі абражаць адміністратараў канала, грамадзян Беларусі і Беларусь». Даносчыца скрыншоты паведамленняў публікаваць не стала, але намякнула, што Id каментатараў адсачылі сілавікі. І зноў звязала «атаку» на свой канал з выбарамі.

«Спробы каго б там ні было напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў зацягнуць у краіну тых, хто стварае і распаўсюджвае інфармацыйныя матэрыялы экстрэмісцкага зместу, сее нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў або распальвае іншую варожасць, будуць жорстка спыняцца», — заявіла Бондарава.

«Псіхея» ў нулявыя лічылася адным з галоўных альтэрнатыўных рок-гуртоў Расіі. Калектыў з Кургана збіраў поўныя залы, актыўна гастраляваў, выступаў на разагрэве ў папулярных еўрапейскіх і амерыканскіх гуртоў. У асяроддзі рускамоўных прыхільнікаў альтэрнатыўнага року «Псіхея» атрымала тады практычна культавы статус.

Каментары6

  • Аляксандр
    13.08.2024
    Клуб Рэактар?? Яго ж даўно не існуе. Або гэта нейкі паралельны сусвет?
  • Імя
    13.08.2024
    Бач ты, і ад Бондаравай можа карысць быць!
  • Во дзе экстрэмізм
    13.08.2024
    Хай Б. паслухай песні Бузавай

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →