10 жніўня на ўчастку памежнай заставы «Дзівін» Пінскага памежнага атрада знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе ДПК.
Малады чалавек 2005 года нараджэння быў прызваны ў красавіку гэтага года і праходзіў тэрміновую службу. Па службе характарызаваўся станоўча.
Паводле ДПК, папярэдне прычына суіцыду абумоўлена асабістымі абставінамі і не звязана з праходжаннем ваеннай службы.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Каментары