Здароўе33

Памятаеце, Качанава паабяцала забараніць вэйпы? Цяпер яна тлумачыць, чаму ўсё стала

Аказалася, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава чакае ад кардыёлагаў прапаноў.

Фота: pixabay.com

Ініцыятыва распрацаваць праект закона аб абароце электронных цыгарэт і курыльных вадкасцей належыць верхняй палаце беларускага парламента. Але справа пакуль не рухаецца.

Цяпер Качанава запрасіла беларускіх кардыёлагаў узяць удзел у распрацоўцы праекта закона аб абароце электронных цыгарэт.

«Мы [Савет Рэспублікі] выйшлі з такой заканадаўчай ініцыятывай. Можа быць, вы нам падкажаце, якія нормы ўнесці ў закон. Паводле інфармацыі дактароў, курыльныя сумесі, электронныя цыгарэты ўплываюць на стан здароўя, як звычайная цыгарэта, а можа, і горш», — звярнулася Качанава да медыкаў.

Аб тым, што ў краіне распачата распрацоўка праекта закона аб абароце вэйпаў, раней паведамляў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкацэнтра Віктар Кандратовіч.

Паводле яго слоў, вэйпы могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя захворванні, паколькі многія «электронкі» запраўляюцца вадкасцю з нікатынам. Акрамя таго, вадкасці для вэйпаў утрымоўваюць шмат фармальдэгідаў.

Якія яшчэ парады дактароў чакае Качанава, невядома.

Каментары3

  • Сымон
    13.08.2024
    Адзіная праблема вэйпаў - гэта адсутнасць акцызаў, а грошыкі вельмі патрэбныя лукашыстам ва ўмовах набліжэння фінансавага калапса іхнага рэжыма. Не цягне падсанкцыйная эканоміка таталітарызму карумпаванай вертыкалі на чале вусатым верхаводам, шматлікіх дармаедаў-карнікаў і стратных прадпрыемстваў-"белых сланоў". Увядзенне акцызаў адразу здымае ўвагу "дэпутатаў" аб шкоднасці тавараў для здароўя, як гэта ўжо адбылося з тытунём. Больш за таго - нягледзячы на шматлікія пратэсты беларусаў, алексінскія Табакеркі з тытунёвымі вырабамі стаяць амаль што ва ўсіх людных месцах краіны, нават побач са школамі.
  • Joiner
    13.08.2024
    Табакеркі з вуліц прыбяры і паўсправы зроблена.
  • даведка
    14.08.2024
    Кочанова перешла этим дорогу окружению Лукашенко... Ну не шмогла я, не шмогла.

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →