Грамадства66

Арыштаваны адзін з самых вядомых кіберзлачынцаў у свеце, ім аказаўся беларус. Што вядома пра Максіма Сільнікава?

Спецслужбы ЗША, Іспаніі, Вялікабрытаніі і Польшчы дамагліся арышту аднаго з самых небяспечных кіберзлачынцаў у свеце — аказалася, гэта грамадзянін Беларусі Максім Сільнікаў.

Супрацоўнікі іспанскіх спецслужбаў вядуць беларускага кіберзлачынца Максіма Сільнікава ў кайданках. Фоты: «Белпол» / Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі (NCA) / vecteezy. Калаж: «Наша Ніва»

Спецслужбы еўрапейскіх краін разам з ФБР і Сакрэтнай службай ЗША правялі сумесную аперацыю па затрыманні грамадзяніна Беларусі, «вядомага на ўвесь свет кіберзлачынцы», паведаміла сёння Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі (NCA).

Беларуса завуць Максім Сільнікаў, яму 38 гадоў.

Па інфармацыі «Белпола», Сільнікаў меў і грамадзянства Украіны. Ён у разводзе, мае двух дзяцей. Вучыўся ў гімназіі №5 Мінска, а пасля ў БНТУ. Пасля працаваў у кампаніі «ТэхнаТрансВарыянт».

Сільнікаў спачатку быў у вышуку за ўхіленне ад прызыву. З'ехаў з Беларусі ў 2013 годзе.

Заходнія спецслужбы паказалі кадры, як яго вядуць у кайданках.

NCA адзначае, што Максіма Сільнікава затрымалі яшчэ ў мінулым годзе ў іспанскім горадзе Эстэпона, а затым адправілі ў Польшчу. Адтуль 9 жніўня 2024 года экстрадзіравалі ў ЗША для выстаўлення афіцыйных абвінавачванняў.

Беларуса абвінавачваюць у міжнародных кіберзлачынствах, якія той ладзіў пад вядомымі ў сусветнай кіберпрасторы нікнэймамі «JP Morgan», «xxx» і «lansky». Па версіі следства, мужчына працаваў у элітнай расійскай злачыннай хакерскай сетцы, «якая прымала экстрэмальныя меры засцярогі, каб не быць знойдзенымі заходнімі спецслужбамі».

Беларусь і Расія пакуль ніяк не каментавалі арышт і экстрадыцыю Максіма Сільнікава ў ЗША.

У чым абвінавачваецца Сільнікаў і хто яго саўдзельнікі?

Паводле брытанскага агенцтва, злачынную дзейнасць Сільнікава можна прасачыць як мінімум з 2011 года, калі ён і яго калегі стварылі злачынны картэль Reveton, які ўкараніў першую ў гісторыі бізнэс-мадэль «праграмы-вымагальніка ў якасці паслугі» (Ransomware as a service, RaaS).

Для таго, каб заразіць прылады ахвяр праграмай Reveton, Сільнікаў і яго сетка кіберзлачынцаў пасылалі людзям паведамленні, якія імітуюць паведамленні праваахоўных органаў, дзе абвінавачвалі ахвяр у спампоўцы незаконнага кантэнту (напрыклад, матэрыялаў аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі і абароненых аўтарскім правам праграм).

Гэтыя паведамленні ўключалі апавяшчэнні, якія блакавалі экран і сістэму прылад ахвяр. Праграма Reveton магла сфатаграфаваць карыстальніка праз вэб-камеру, каб суправадзіць апавяшчэнне патрабаваннем аплаты. Затым ахвяр прымушалі плаціць штрафы пад страхам турэмнага зняволення.

У выніку махлярства толькі ў адных ЗША з 2012 па 2014 год у ахвяр штомесяц вымагалі каля $400 тысяч. Па ўсім астатнім свеце, уключаючы Украіну, каманда Максіма Сільнікава скрала дзясяткі мільёнаў даляраў. 

У спісе ЗША на арышт па гэтай справе, акрамя Сільнікава, ёсць яшчэ беларус Уладзімір Кадарыя (38 гадоў) і расіянін Андрэй Тарасаў (33 гады), падкрэслівае Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі.

І тут дзіўная рэч. У 2022 годзе ў Кыргызстане па запыце беларускіх сілавікоў затрымалі грамадзяніна Беларусі, які атрымаў ва Украіне статус палітычнага ўцекача і прасіў не вяртаць яго на радзіму, нібыта праз палітычны пераслед. Кыргызстан усё ж выдаў яго Беларусі.

Затрыманы ў Кыргызстане беларус — гэта і быў той самы Уладзімір Кадарыя. Раней яго звалі Андрэй Кавалёў.

Уладзімір Кадарыя, якога экстрадзіравалі ў Беларусь

Каментары6

  • Экстремистские материалы
    13.08.2024
    спампоўцы незаконнага кантэнту
    (напрыклад, забароненых кніжак и инфармацыи, каналаў, а ня толькі прыклады рэдакцыі, дзе гусяў я-ць).
  • Anatol Starkou
    13.08.2024
    Не хачу і не магу шмат казаць. Ну заляцеў я нядаўна. На $5000. Спачатку дзяўчына да мяне звярнулася з прыгожай русской речью. Толькі я ж 21 год у Штатах і забыўся ўжо адкуль у Расіі мог быць такі говар. Яна даведалася, што я з Мінску і злучыла мяне з хлопцам з той жа фірмы, які апынуўся... маім земляком з Беларусі. Мясціну называць не буду. Ну тут я ж ужо добра нас ведаю, але ні разу яму не сказаў, што яго говар не толькі не беларускі, а нават і побач з Беларусьсю не прабягаў. Адаслаў грошы... не буду дэталі распавядаць... дзень падумаў і звярнуўся ў свой банк. Разбіраюцца. Разбяруцца. Сказалі з ім і той фірмай не кантачыць. Маўчу і чакаю з мора добрага надваор'я.
  • Пракаповіч
    13.08.2024
    Anatol Starkou, можаш яшчэ 10к даслаць, нам да дупы

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →