Кіно

Чатыры беларускія фільмы, якія вы не бачылі

Тынэйджэрская драма, дакументальнае даследаванне, сацыяльна-фантастычны трылер — у анлайн-кінатэатры VODBLISK за месяц дадалося некалькі беларускіх фільмаў.

Кадр з фільма «Маланка»

«Лета 1989» 

Напэўна, у вашым спісе «прагледжана» значыцца далёка не адзіны амерыканскі серыял і фільм пра падлеткаў. А ці шмат вы бачылі беларускіх фільмаў пра гэты адначасова цудоўны і жудасны ўзрост, праз які ўсе праходзяць? Рэжысёр Уладзiмiр Казлоў зняў такі фільм з назвай «Лета 1989».

Падзеі чорна-белай стужкі пераносяць гледача у канец ліпеня 1989 года, у БССР. Пяцёра сяброў разам выпраўляюцца ў паход, каб адпачыць пасля выпускных і ўступных іспытаў. Знаходзячыся «на парозе» сапраўднага дарослага жыцця, сябры абмяркоўваюць гэты новы перыяд, дзеляцца сваімі надзеямі і чаканнямі. Між тым адпачынак перарастае ў яшчэ адзін іспыт…

«Край свету»

Ганна Саўчанка у фільме «Край свету» ​​дакументуе гісторыі людзей, якія жывуць на памежжы Беларусі і Літвы. Тых, чыё жыццё непазбежна мяняецца з закрыццём мяжы. Каб па-ранейшаму завітаць да сваякоў і сяброў, наведаць касцёл ці могілкі, ім трэба прадрацца праз бюракратычнае пекла раскладаў, дазволаў і візаў. Гэта такое дакументальнае даследаванне, якое расказвае пра дзве абсалютна розныя канцэпцыі свабоды: пра тую, якая ёсць у Еўропе, і пра тую, што ў Беларусі. 

У фільме нават ёсць сцэна, у якой з'яўляецца Алесь Бяляцкі, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.

«Дзённік Анастасіі»

Ці памятаеце трэк, што з'явіўся ў пачатку гэтага лета, пасля праслухоўвання якога на рэпіце круціцца ў галаве: «Ой не кажы, не кажы ты мне, хто я»? Рэжысёр Максім Буйніцкі ў 2022 годзе зняў фільм пра аўтарку таго самага трэка, а таксама мастачку Анастасію Рыдлеўскую.

Стужка «Дзённік Анастасіі» стала сапраўднай дакументальнай споведдзю аб жыцці ў эміграцыі і тых цяжкасцях, якія яна з сабой нясе. Фільм атрымаў Спецыяльную згадку журы на кінафестывалі «Паўночнае ззянне — 2023».

«Маланка»

«Маланка» — ігравы фільм Агаты Міхайлавай у жанры фантастычнага рэалізму. Стужка знята па матывах аповеда беларускага пісьменніка Валера Гапеева «Аўтобус». У метафарычнай форме апісаны жахі і комплексы сучаснага беларускага грамадства, няўпэўненасць і раз'яднанасць, якія знікаюць у адпаведную экстрэмальную хвіліну. «Маланка» атрымала ўзнагароды за найлепшы сцэнар і мастацкія рашэнні на кінафестывалі ў Ерэване.

Па сюжэце 11 розных пасажыраў разам едуць з маленькага мястэчка ў Мінск. Раптам у іх аўтобус трапляе маланка — цяпер ён ездзіць толькі па коле і не можа спыніцца. Гэтыя абставіны вымушаюць герояў аб'яднацца дзеля вызвалення. Пытанне ў тым: ці атрымаецца гэта ў іх?

У Беларусі прагляд даступны бясплатна. Калі вы жывяце па-за Беларуссю, то можаце любы з гэтых фільмаў паглядзець за 5$. 

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →