У Літве выкрылі схему абыходу санкцый з удзелам Беларусі на мільёны еўра
Дэталі распавяло літоўскае МУС.
«Група літоўскіх грамадзян, якая дзейнічала па ўказанні пэўных асобаў з Расіі, спрабавала абыйсці міжнародныя санкцыі і экспартаваць у Расію забароненыя да ўвозу тавары.
Кантрабандная схема ўключала Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Турцыю», — афіцыйна паведаміла Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў пры МУС Літвы.
Ведамства ўдакладніла, што ў перыяд з сакавіка 2022 года па жнівень 2024 года сем фізічных і чатыры юрыдычныя асобы з Літвы закуплялі падсанкцыйныя тавары ў ЕС і пад ілжывымі назвамі адпраўлялі іх у Расію. Агульны кошт такіх тавараў складаў амаль 2 мільёны еўра (звыш 6,5 мільёна беларускіх рублёў).
У рамках расследавання праведзена 18 ператрусаў у аб'ектах нерухомасці і іншай маёмасці падазраваных. Максімальнае пакаранне за ўчыненае злачынства прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі, падкрэслівае МУС Літвы.
Каментары