Усяго патроху22

Функцыя 360-градуснага агляду наваколля ад Apple распаўсюдзіцца і на Беларусь

Гэта вынікае з багаў бэта-тэставання браўзернай версіі Apple Maps, паведамляе буйны партал MacRumors.

Іконка дадатку мапаў Apple на фоне Нясвіжскага замку. Фота: vecteezy / Apple

Па інфармацыі MacRumors, бэта-тэставанне браўзернай версіі дадатку Apple Maps выпадкова выкрыла будучыя зоны пакрыцця функцыяй «Агледзецца», якая дазваляе аглядаць усе асноўныя аўтастрады, гарадскія дарогі і вуліцы розных населеных пунктаў на 360 градусаў.

Адной з такіх будучых зонаў пакрыцця стане ўся Беларусь, вынікае з базавага коду і багаў бэта-тэсту мапаў Apple. Панарамная візуалізацыя месцаў можа быць заснавана на фатаграфіях за 2023 год, піша MacRumors.

Вынікі бэта-тэсту таксама сведчаць аб тым, што функцыя «Агледзецца» таксама распаўсюдзіцца і на такія краіны, як Марока, Егіпет, Іарданія, Сірыя, Ліван, Кітай, Турцыя, Балгарыя, Мексіка і Славакія.

Для многіх з вышэйпералічаных краін гэта будзе першы выпадак, калі стануць даступныя высакаякасныя выявы вуліц і наваколля, бо канкурэнтны дадатак Street View ад Google мае ў гэтых краінах меншую якасць і дэталізацыю панарамных фатаграфій.

Каментары2

  • ***
    13.08.2024
    Такое ўражанне, што ў НН зусім не разумеюць агульнапрынятай камп'ютарнай тэрміналогіі. Apple выпускае паўнавартасную ПРАГРАМУ (app/application/program), а не дадатак (add-on; дадаткі выкарыстоўваюцца ў асноўным у браўзерах). Чаму людзі бяруцца пісаць артыкулы і не разумеюць такіх рэчаў? Філасофскае пытанне....
  • Імя
    13.08.2024
    ***, мабыць праз расейшчыну, дзе дадатак - гэта "пріложеніе".

    А дзе гэтае "агульнапрынятае значэнне" перакладаецца як add-on, можна паглядзець?

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →