Ежа1212

Я выпадкова наеўся лічынак харчовай молі разам з ежай — гэта небяспечна? Адказ нечаканы

Амаль у кожнага на кухні хоць раз заводзіліся лічынкі. А што будзе, калі не заўважыў і паеў такую страву, а заўважыў ужо пад канец? І як пазбавіцца ад шкоднікаў? Распавядаем.

«Вандроўны дрозд з чарвякамі» by Mbz1 пад ліцэнзіяй CC BY-SA 4.0

Хто жыве на нашай кухні?

Насамрэч не ўсё, што мы называем «лічынкамі харчовай молі» — гэта сапраўды від Sitotroga cerealella. Тое, што называецца харчовай моллю, часцяком гэта так званая індыйская моль, вядомая таксама як паўднёвая свірнавая агнёўка, ды мельнічная агнёўка, якую называюць міжморскай мучной моллю.

Водзяцца ў нас і розныя віды даўганосікаў ды мукаедаў, некаторыя з якіх лётаюць. Некаторыя з іх ядуць нават прыправы кшталту вострага перца! Лічынкі гэтых відаў неспецыялісту адрозніць цяжка, пакуль яны не выраслі.

Праблема ў тым, што лічынкі хаваюцца ўнутры ежы. Зразумець, што страва не ў парадку можна па «павуцінні» ў ежы або наяўнасці там насякомых. Заўважыць іх можа быць няпроста, бо частка з відаў хаваецца ўнутры зерня або ў самым нізе.

Лічынка молі. Яны могуць быць розных колераў — ад белага да карычневага. Фота: U.S. Department of Agriculture/flickr.com/CC BY 2.0

Акрамя таго, некаторыя віды могуць прагрызаць папяровую ўпакоўку ды тонкі пластык, таму могуць быць і ў прадуктах проста з крамы.

Але ці небяспечна іх есці?

Добрая навіна ў тым, што амаль заўжды адказ — не. Яны не пераносяць аніякіх хваробаў і ніводны з тых, што водзіцца ў Беларусі, не атрутны.

Адзінае, што з вамі можа здарыцца — алергія, але яна выключна рэдкая. Калі яна здарылася, то варта звярнуцца да медыкаў.

Энтамолаг і дыетолаг Скай Блэкберн у інтэрв'ю The Guardian распавёў, што такая «ежа» нават можа быць карыснай. «Гэта дадатковы бялок. Сярэднестатыстычны чалавек з'ядае каля 250 грамаў насякомых штогод!» — кажа навуковец. Скай нават адкрыў бізнэс па вырошчванні спажыўных насякомых.

А на форуме Quora жартуюць, што так можна далучыцца да руху людзей, якія размнажаюць і ядуць насякомых замест мяса ў якасці крыніцы бялкоў.

Але ежу, якая тэарэтычна можа ўтрымліваць лічынкі (калі вы не ведаеце, але яна пастаяла доўга адкрытай) варта гатаваць не менш за 15 хвілінаў — тады вас у талерцы дакладна не чакае жывы «сюрпрыз».

А як яе пазбавіцца?

Дарослая моль. Фота: «Індыйская харчовая моль» by CSIRO/CC BY 3.0

У прамысловых маштабах гэта робіцца з дапамогай пестыцыдаў і ядаў. Але на вашай кухні прымяняць іх адназначна нельга.

Калі вы знайшлі такіх гасцей, то пераглядзіце ўсе вашы адкрытыя сухія прадукты. Хутчэй за ўсё, у частцы з іх таксама будуць паразіты.

Для гэтага павысыпайце іх у нейкую тару і ўважліва пераглядзіце — у іх будуць дарослыя асобіны, лічынкі або павуцінкі, якія робяць лічынкі. Выкіньце яе адразу на вуліцу.

Пасля прыборкі памыйце ўсе паліцы ды вычысціце адтуль ежу і кроплі вадкасцяў. Скарыстайцеся пыласосам, каб выдаліць рэшткі лічынак і кукалак. Звярніце асаблівую ўвагу на куты шафаў.

Рысавыя даўганосікі — і такія паразіты бываюць на кухні. Фота: animalia.bio/CC BY-SA 3.0

Перакладзіце ўсю ежу ў герметычныя пластыкавыя або шкляныя кантэйнеры. Не забывайцеся іх шчыльна закрываць.

Эксперты раяць не купляць зашмат ежы на запас, нават калі гэта троху танней. Імавернасць таго, што вы адшукаеце ў ёй шкоднікаў, у такім разе значна меншая.

Таксама ў інтэрнэце прадаюцца адмысловыя пасткі і рэпеленты ад молі. Кажуць, што дапамагае таксама раскласці лаўровы ліст у шафах з ежай, але гэты спосаб мы не правяралі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Жвір
    21.08.2024
    З кім не бывала... Але, як імі можна наесьціся, не заўважаць? Яны ж горкія! Бывае, якісьці арэх чарвівы патрапіць, ці семка, яблык, ці сьліва, маліны... Адразу зразумееш, што здарылася ды й выплюнеш, сказаўшы фе-э-аа, ці бе-э-аа, накшталт таго нешта...
  • Фееее
    21.08.2024
    Жвір, піва горкае, але яго пьюць.
    Перац з цыбулей пякуць, але іх ядуць.
    А чым чэрві хужэй ?
  • Мушчына 30 лет
    21.08.2024
    Я клал пачку крупы сразу после покупки в морозилку. Потому зачастую они уже с молью этой или личинками продаются.

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома9

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ17

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома9

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома

Галоўнае
Усе навіны →