Грамадства

Белгарадскія ўлады пачынаюць эвакуацыю насельніцтва яшчэ з аднаго прыгранічнага раёна

«У нас трывожная раніца», — кажа губернатар Гладкоў.

Maps.google.com

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў раніцай панядзелка абвясціў пра пачатак эвакуацыі насельніцтва прыгранічнага Краснаяружскага раёна, піша Бі-бі-сі.

«У нас трывожная раніца. Актыўнасць ворага на мяжы Краснаяружскага раёна […] Пачынаем перамяшчэнне жыхароў Краснаяружскага раёна ў больш бяспечныя месцы», — сказаў Гладкоў у відэазвароце ў тэлеграме, дадаўшы, што транспарт у гэты раён ужо адпраўлены.

Пра атаку аднаго ўкраінскага падраздзялення на памежнае сяло Калацілаўка ў Краснаяружскім раёне расійскія вайсковыя блогеры паведамлялі яшчэ ў нядзелю. Гладкоў заклікаў жыхароў вёскі з'язджаць адтуль яшчэ тры дні таму.

Краснаяружскі раён размешчаны на паўночным захадзе Белгародскай вобласці, ад райцэнтра, Чырвонай Яругі, да Суджы ў Курскай вобласці, куды 6 жніўня ўвайшлі ўкраінскія часткі, — прыкладна 45 км.

Да пачатку аперацыі УСУ пагранпункт паміж Расійскай Калацілаўкай і ўкраінскай Пакроўкай быў адзіным, дзе працуюць КПП на расійска-ўкраінскай мяжы.

Каментары

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?1

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Літва рыхтуе Нацыянальны план масавай эвакуацыі7

Ідэолаг Мінабароны расказаў, што гульню Pokemon Go выкарыстоўвалі для шпіянажу — збіралі даныя пра авіябазу ў Мачулішчах13

Шайгу: Пра перамовы з Украінай не можа ісці гаворкі, пакуль не выкінем іх з нашай тэрыторыі8

Apple прэзентавала лінію новых айфонаў са штучным інтэлектам

Пажар на Альманскіх балотах тушаць больш за 100 чалавек

Што робіцца на выездзе з Беларусі раніцай у аўторак

Вольга Такарчук пра развод і былога мужа: Ён не ведаў, што мы ўцякаем, для яго гэта быў шок5

Сергеенка: Мінску паступіла запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў ЗША3

Намесніцу кіраўніка Талачынскага райвыканкама судзяць за хабар. Пагражае да 15 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?1

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →