Здарэнні99

Пайшоў папіць і заблукаў. Сталі вядомыя падрабязнасці знікнення хлопчыка ў Шчучынскім раёне

Знайшлі дзіця мясцовыя жыхары, якія адправіліся шукаць яго з міліцыяй і МНС.

Трохгадовага хлопчыка, які згубіўся ў лесе ў Шчучынскім раёне, знайшлі мясцовыя жыхары, паведаміў «Спутніку» кіраўнік ПСА «Анёл» Сяргей Коўган.

Дзіця знікла ў нядзелю, 11 жніўня, каля 14:30 у лесе каля вёскі Даўлюдаўшчына. Шукаць яго адправіліся супрацоўнікі мясцовага РАУС, МНС, вайскоўцы ўнутраных войскаў і добраахвотнікі.

Па словах Коўгана, хлопчык з дзядулем і бацькам адправіўся па грыбы, у нейкі момант ён захацеў піць і пайшоў да машыны па ваду, якая знаходзілася непадалёк. 

Усяго каля 320 чалавек шукалі малога на працягу чатырох гадзін. 

«Знайшлі хлопчыка мясцовыя жыхары за два кіламетры ад месца, дзе знаходзіліся дарослыя», — сказаў Коўган.

Ён таксама адзначыў, што дзіця ў медыцынскай дапамозе не мела патрэбы, і яго перадалі бацькам.

Каментары9

  • Сама сыйдзешь?
    11.08.2024
    Па-беларуску "заблукаў", а не "заблудзіўся".
  • Катлетчына гора
    11.08.2024
    Таму з такімі, як ты, і разводзяцца, бо хто захоча такую цэрлу мець пад бокам.
  • Нефанат
    11.08.2024
    Нефанатка, дык лепшыя мужчыны лепшым жанчынам. 😉
    Наўрад ці варта абагульняць на ўсіх свой унікальны тым больш ня лепшы досьвед.

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →