У Лондане з'явілася новая праца Бэнксі — паліцэйская будка з піраннямі. Гэта ўжо сёмае графіці мастака за тыдзень.
З панядзелка 5 жніўня Бэнкс штодня ствараў на аб'ектах у Лондане новыя працы, усе яны былі прысвечаны жывёлам.
Першай працай мастака стала выява казла на сцяне будынка на паўднёвым захадзе Лондана.
У аўторак у тым жа раёне Бэнксi намаляваў двух сланоў.
Затым на мосце чыгуначнага вакзала ва ўсходняй частцы Лондана з'явіўся малюнак трох малпаў.
Чацвёртай працай стаў воўк, што выў на спадарожнікавай талерцы. Пятай працай стала выява двух пеліканаў, якія ядуць рыбу на бары.
Шостым быў малюнак ката, які пацягваўся, на пустым рэкламным шчыце.
Усе работы мастака, акрамя сёмай, былі выкананы чорнай фарбай. Бэнксі ніяк не каментаваў новыя працы.
За гэты час два малюнкі былі сапсаваныя, а спадарожнікавую талерку з выявай ваўка скралі, піша Бі-бі-сі.
-
У Польшчы заявілі аб спыненні дзейнасці групы кібердыверсантаў, якія працавалі на Беларусь і Расію
-
Артыкул пра халаднік у амерыканскім СМІ перасварыў літоўцаў і палякаў. У дыскусію ўключыліся і беларусы
-
«Я казала, што гэта сабака». Памятаеце пра барана, якога абмяркоўвае ўся Польшча? Яго гісторыю расказала гаспадыня
Каментары