Здарэнні33

У альпініста з Беларусі здарыўся ацёк лёгкіх у гарах Кабардзіна-Балкарыі. Яго эвакуіравалі верталётам

Беларускаму турысту падчас узыходжання стала кепска. 34-гадовага мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС РФ

Ратавальнікі МНС РФ на верталёце эвакуіравалі альпініста з Беларусі, якому стала дрэнна падчас уздыму ў Чэрэкскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведаміў «Спутнік».

Інфармацыя аб тым, што турысту неабходна дапамога, паступіла ў МНС у 09:00 па мінскім часе ў нядзелю, 11 жніўня, ён знаходзіўся ў Чэрэкскім раёне на гары Джангікош на вышыні 3,2 тысячы метраў.

«Удзельніку турыстычнай групы стала кепска. Зарэгістраваная група з сямі чалавек праходзіла па маршруце», — гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках упраўлення, ратавальнікі на верталёце эвакуіравалі 34-гадовага мужчыну ў Нальчык і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Па папярэдняй інфармацыі беларускага альпініста адбыўся ацёк лёгкіх.

Раней у ліпені бягучага года ў цясніне Ірык-Чат у Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі турыст, які сарваўся са скалы. Яго цела эвакуіравалі, а астатнія ўдзельнікі групы, у якую ён уваходзіў, засталіся на маршруце.

Каментары3

  • 11.08.2024
    Ў гэтых абставінах ацёк лёгкіх ( калі ня дыхаў хіміяй ) гэта сьледства сардэчнай хваробы ( . Барані яго Божа .
  • Нармальны чалавек у рашку не паедзе
    11.08.2024
    ●, а гэта значыць, праблемы ў яго не толькі з сэрцам, але і з галавой
  • 11.08.2024
    Ў пекла к чорту паедзе , і папаузе , і на далёкую зорку паляціць ,і ... . Калі гэта сапраўды чалавек а не абырвалг ,як некаторыя ) Абы сядзець на сваёй дараженькай . Сёння ў начы зорны дождж самы яскравы за год . Паглядзі можа нешта датумкаеш )))))

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»3

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне на стадыёне вывесілі банэр «Слава Расіі»11

Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Суседні пакой»4

Дзе большыя заробкі — у Беларусі, Расіі ці Арменіі?2

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»3

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →