Спорт33

Прадстаўніца Нідэрландаў выйграла алімпійскі марафон пасля двух бронзавых медалёў у бегу на 5 і 10 кіламетраў

Гэта другі выпадак у гісторыі Алімпійскіх гульняў, калі ў кагосьці атрымлівалася заваяваць тры медалі ў бегу на доўгія дыстанцыі. І першы сярод жанчын.

У апошні дзень Алімпіяды ў Парыжу прадстаўніца Нідэрландаў Сіфан Хасан здабыла перамогу ў марафоне з алімпійскім рэкордам — яна пераадолела 42 км 195 метраў з часам 2:22:55. Раней дзяўчына выйграла бронзу ў бегу на 5 і 10 тысяч метраў. 

Фініш марафона, дарэчы, быў вельмі драматычным.

Такім чынам Хасан паўтарыла поспех чэхаславацкага бегуна Эміля Затапека ў Хельсінкі-1952. 72 гады таму ён выйграў золата ва ўсіх трох дысцыплінах, і паўтарыць яго дасягненне здавалася фантастыкай. 

Тры гады таму ў Токіа Сіфан Хасан таксама выйграла тры медалі: золата ў дыстанцыях 5 і 10 тысяч метраў, а таксама бронзавы медаль у бегу на 1500 метраў. Перад гульнямі ў Парыжы спартоўка вырашыла бегчы марафон.

Каментары3

  • Прадстаўніца Хасаніха
    11.08.2024
    Чаго гэта я не зьмяшчаюся ў калектывіскую нацыянальную міталёгію? Кажыце галяндка, паводле пашпарту, нужбо)
  • Чэхаславацкі Бягун
    11.08.2024
    Я прадстаўнік новае чэхаславацкае нацыі
  • Acab
    11.08.2024
    Рагачу, 2:22 на траціну гадзіны ці, калі хочаце, на 15 адсоткаў марудней за мужчынаў.
    Гендэрнаквотавыя дысцыпліны.
    І тое, храмасомы сьлед зьмерыць

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →