Свет44

У Трампа заявілі аб узломе ўнутранай камунікацыі кампаніі

Кампанія кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа заявіла, што некаторыя яе ўнутраныя камунікацыі былі ўзламаныя, і абвінаваціла ў гэтым Іран.

Дональд Трамп, Bill Pugliano / Getty Images

Раней у суботу выданне Politico паведаміла, што атрымала электронныя лісты з ананімнага акаўнта, які даслаў дакументы з перадвыбарнай кампаніі Трампа. Яны змяшчалі ўнутраную камунікацыю высокапастаўленага прадстаўніка кандыдата ў прэзідэнта і даследчае дасье, сабранае кампаніяй у дачыненні да напарніка Трампа, сенатара ад Агаё Джэй Д. Вэнса.

Дасье ўключала звесткі, што кампанія Трампа вызначыла патэнцыйна ўразлівыя месцы Вэнса. Выданню таксама даслалі частку дакумента аб сенатары ад Фларыды Марка Рубіа, які быў адным з прэтэндэнтаў на тое, каб далучыцца да Трампа ў спісе Рэспубліканскай партыі.

Прадстаўнікі Трампа заявілі, што злітыя дакументы былі атрыманыя незаконна з замежных крыніц, варожых Злучаным Штатам. А іх мэта — умяшацца ў выбары 2024 года і пасеяць хаос у дэмакратычным працэсе.

У пятніцу ў новай справаздачы Microsoft было выяўлена, што іранскія хакеры ўзламалі ўліковы запіс «высокапастаўленага чыноўніка» прэзідэнцкай кампаніі ЗША у чэрвені 2024 года, што супадае з часам выбару Трампам кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта. 

Прадстаўнікі рэспубліканца лічаць, што за ўзломам стаіць Іран, каб супрацьстаяць жаданню Трампа спыніць тэрор. У ісламскай краіне абверглі абвінавачанні.

Каментары4

  • бабруйчанін
    11.08.2024
    Магчыма сэкратарша ні даглядзела і " тыцнул" ні ўтую" дзірку "ні на тую кнопку націснул..Ні давайце дзецям старым нібяспечныя рэчы
  • Tak
    11.08.2024
    Politico гэта выданне, якое не скрывае сваёй суб’ектыўнасці, у тым ліку праз цэтлікі тыпум”far right”. Oh, wait.
  • Жэка
    11.08.2024
    Відавочна, што ў выпадку перамогі Трампа, у дачыненні да Ірана будзе праведзена нешта накшталт публічнай поркі.

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»3

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне на стадыёне вывесілі банэр «Слава Расіі»11

Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Суседні пакой»4

Дзе большыя заробкі — у Беларусі, Расіі ці Арменіі?2

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»3

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →