Інфармацыя аб прарыве УСУ да яшчэ аднаго райцэнтра Курскай вобласці не пацвердзілася
Увечары суботы Z-каналы паведамілі пра яшчэ адзін паспяховы прарыў УСУ да населенага пункта Белая. Пазней яны пачалі абвяргаць гэту інфармацыю.
Каналы тлумачаць, што мясцовыя жыхары палічылі далёкія выбухі за пачатак наступу, аднак у выніку УСУ там так ніхто і не ўбачыў. Населеныя пункты, як сцвярджаецца, засталіся пад кантролем Расіі.
Афіцыйнай інфармацыі аб прарыве не было. У той жа час улады Белаўскага раёна праводзяць эвакуацыю.
Каментары