Грамадства44

Роза Турарбекава расказала пра выхаванне дачкі з аўтызмам

«Я вельмі доўга не магла гэта прыняць».

Роза Турарбекава Роза Турарбекова Rose Turabekova
Роза Турарбекава. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава прызналася, што дыягназ аўтызм, які быў пастаўлены яе дачцэ, стаў «непараўнальным ні з чым ударам».

«Я вельмі доўга не магла з гэтым змірыцца. Нават не змірыцца, а прыняць. Я розумам прымала, а ўсім астатнім не. Я літаральна сябе загнала ў гэтым сэнсе ў сапраўдную дэпрэсію», —

шчыра расказвае жанчына.

Каб выйсці з дэпрэсіі, ёй спатрэбілася вельмі шмат часу. Шмат дапамагаў ёй у гэтым муж.

«Я паспяхова з гэтага выйшла. Цяпер гэта для мяне з'яўляецца тым выклікам, з якім я спраўляюся і буду спраўляцца. Ён прымусіў мяне кардынальна змяніць адносіны да жыцця і да людзей. (…)

Я адкрыла для сябе зусім іншы свет, у якім ёсць людзі, якія пераадольваюць сябе кожны дзень і кожную гадзіну, якія знаходзяцца ў дастаткова агрэсіўным для сябе асяроддзі.

Іх літаральна ўсё — гук, святло, чужы чалавек, пах — могуць выбіць з каляіны. І мы з усімі гэтымі рэчамі працавалі і працягваем працаваць. Таму што аўтызм не лечыцца. Гэта назаўсёды. Гэта пажыццёвая рэабілітацыя 24 гадзіны ў суткі. Гэта нават не марафон», —

дзеліцца Турарбекава і адзначае, што яе гераінямі сталі маці такіх жа дзяцей, якія змаглі не толькі пераадолець захворванне, але і стварыць структуру для рэабілітацыі як сваіх, так і чужых дзяцей.

Роза Турарбекава расказвае, што ад сваёй дачкі змагла навучыцца любіць ружовае і іншыя яркія колеры, быць больш жаноцкай, любіць кветкі ў розных відах (напрыклад, на сукенцы), скакаць на батуце.

Для яе дачкі шчасце — маляванне. «Яна сябе рэалізуе праз гэта. І гэта тое, што я магу падтрымліваць настолькі, наколькі гэта магчыма».

Падчас размовы Роза Турарбекава таксама адзначыла, што яе супрацоўніцтва з газетай «СБ. Беларусь сегодня» (яна была аўтарам калонкі па міжнародных адносінах) было абумоўлена пошукам дадатковых сродкаў на рэабілітацыю дачкі.

Адначасова яна была калумністам у аналітычным праекце «Наша меркаванне» Валерыі Касцюговай.

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Вы издеваетесь с таким количеством новостей про Турарбекову?
    14.08.2024
    Турарбекнуться можно от турарбекнутых новостей по-турарбековски. Турарбекова везде, турарбекова всегда, турарбекова сказала, турарбекова заявила..
  • Aca
    14.08.2024
    Спадару Астанавіцесь, курсы паліталёгіі гэтае спадарыні выхавалі не адно пакаленьне савецкіх дыпляматаў!
  • Штолле
    14.08.2024
    Вы издеваетесь с таким количеством новостей про Турарбекову?, ну так выйди и покури. Или в гэбне перекуры тоже по расписанию?

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →